Яго падпісалі больш за 40 выбітных творцаў Германіі.
Нямецкія пісьменнікі і дзеячы культуры звярнуліся з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі, пратэстуючы супраць прыгнёту і цэнзуры ў Рэспубліцы Беларусь.Ліст да кіраўніка Беларусі падпісалі старшыня Саюза нямецкіх пісьменнікаў Імрэ Торак (Imre Török), старшыня Акадэміі мастацтваў Клаўс Штаек (Klaus Staeck), старшыня нямецкага
«Мы, інтэлектуалы і дзеячы культуры, асабліва ў Германіі, востра адчуваем адказнасць за дэмакратычныя свабоды», — лічыць Імрэ Торак. Паводле яго словаў, пераслед апазіцыянераў, забарона нелаяльных уладам СМІ, прыгнёт крытычна настроеных культурных дзеячаў недапушчальныя і вымагаюць асуджэння з боку ўсіх дэмакратычных сілаў.
Асабліва востра нямецкія пісьменнікі выступаюць супраць дзеяння так званых «чорных спісаў» пісьменнікаў і дзеячаў мастацтва,чые творы неабгрунтавана прызналі «шкоднымі для моладзі», а таксама выцеснілі з газет і часопісаў, з перадачаў на радыё і тэлебачанні, са сцэнаў канцэртных залаў і тэатраў. «Такая форма цэнзуры супярэчыць разуменню свабоды і разнастайнасці культуры і мастацтва», — гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай Саюзам нямецкіх пісьменнікаў.
«Мы хочам асаблівым чынам выказаць сваю салідарнасць з нашымі прыгнечанымі беларускімі калегамі, — тлумачыць Імрэ Торак. — А таму вырашылі аддаць гэты адкрыты ліст амбасадару Рэспублікі Беларусь у Берліне».
З тэкстам адкрытага ліста да Аляксандра Лукашэнкі, а таксама з заявай Саюза нямецкіх пісьменнікаў (
-
«Вы ведаеце, што большасць беларусаў лічаць вас нікчэмнымі халуямі?»
-
Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»
-
Бабарыка турэмшчыкам: «У мяне было, цяпер няма, але ёсць шанец, што будзе. А ў вас не было, няма і не будзе. І ў вашых дзяцей не будзе»
Каментары