Спорт22

Чахарда на трэнэрскіх мосьціках

У пачатку тыдня галоўным трэнэрам ФК «Гомель» быў прызначаны дасьведчаны спэцыяліст Анатоль Юрэвіч, які яшчэ ў 1996 годзе прывёў да чэмпіёнства ў беларускім першынстве мазырскі МВКЦ. Такім чынам «Гомель» стаў шостым клюбам вышэйшай лігі, у якім у міжсэзоньні зьмяніўся галоўны трэнэр.

У пачатку тыдня галоўным трэнэрам ФК «Гомель» быў прызначаны дасьведчаны спэцыяліст Анатоль Юрэвіч, які яшчэ ў 1996 годзе прывёў да чэмпіёнства ў беларускім першынстве мазырскі МВКЦ. Такім чынам «Гомель» стаў шостым клюбам вышэйшай лігі, у якім у міжсэзоньні зьмяніўся галоўны трэнэр. Таксама пакуль не зацьверджаны «коўч» гарадзенскага «Нёману», і зусім ня факт, што гэтую пасаду захавае цяперашні трэнэр Уладзімер Курнеў.

Футбольная зіма ў Беларусі была таксама прыкметная вяртаньнем колішніх галоўных трэнэраў нацыянальнай зборнай Эдуарда Малафеева і Анатоля Байдачнага. Малафееў вярнуўся ў Беларусь пасьля няўдалага ваяжу ў Шатляндыю, дзе ён працаваў зь мясцовым «Хартсам», які належыць літоўскаму мільянэру Ўладзімеру Раманаву. Цяпер Эдуард Малафееў будзе трэніраваць іншы клюб з холдынгу Раманава ‑‑ менскі МТЗ‑РІПА.

Байдачны ў сваю чаргу ўзначаліў ня самую моцную, але досыць амбіцыйную ждановіцкую «Дарыду», замяніўшы на гэтай пасадзе шматвопытнага Людаса Румбуціса.

У берасьцейскае «Дынама» замест Сяргея Бароўскага прыйшоў Уладзімер Гаваркян, а ў жодзінскім «Тарпэда» Алег Кубараў замяніў Уладзімера Жураўля.

Нікога ўжо ня дзівяць зьмены на трэнэрскім мосьціку менскага «Дынама». За 7 гадоў дырэктарства бізнэсоўца Юр’я Чыжа ў камандзе зьмяняецца 15 трэнэр. На гэты раз выводзіць «Дынама» на поле будзе былы нападнік каманды і нацыянальнай зборнай Беларусі Пётар Качура. Заўзятары іранізуюць, ці зможа ён пратрымацца на пасадзе хоць да пачатку лета.

На агульным фоне стабільнасьцю ў вышэйшай лізе вылучаюцца хіба толькі барысаўскі БАТЭ і салігорскі «Шахтар». Ня дзіўна, што менавіта гэтыя каманды апошнімі гадамі стабільна заваёваюць мэдалі нацыянальнага чэмпіянату.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы21

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў2

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects7

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі28

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

Трамп: Мы засяроджаныя на Іране2

Куба паспрабавала перадаць сакрэтны ліст асабіста Трампу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы21

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць