Усяго патроху4949

Ні храна! Мінгандлю не спадабалася рэклама прадукцыі АВС (відэа)

У Беларусі прыпынілі трансляцыю рэкламы хрэну АВС.

У Беларусі прыпынілі трансляцыю рэкламы хрэну АВС. Некалькі ролікаў, прысвечаных хрэну, нарабілі шмат шуму і прымусілі гаварыць пра непавагу да жанчыны, пра сэксізм у рэкламе і нават пра навязванні гендэрных стэрэатыпаў.

Калі рэклама хрэну АBC вас весяліла, і вы здзіўляецеся, куды яна знікла, паведамляем, што яе распаўсюджанне забараніў Мінгандаль.

Сутнасць высноваў эксперта, які аналізаваў ролікі: рэклама мае ярка выражаны сэксуальны падтэкст, выкарыстоўваючы вобраз жанчыны-прадаўца. Рэклама хрэну, на думку эксперта, можа быць расцэненая як прыхаваная рэклама сэксуальных паслуг.
Акрамя таго, адзначаецца, што зборная выява полу, гэта значыць, гендэрны вобраз, прадстаўлены неэтычна.

Псіхолаг Вольга Андрэева ў сваім ЖЖ звярнула ўвагу на гэта, яшчэ калі рэкламу на ўсю моц круцілі па тэлевізары:

— Калі шчыра, я не думала, што такое магчыма. У ёй удзельнічаюць дзве старэючыя вульгарна размаляваныя цёткі. Адна з іх пакупнік, а другая — прадавец у сельмагу. Пакупніца просіць хрэн. Абедзве глядзяць адна на адну з непрытоенай пагардай. Прадавец дае ёй слоік хрэну і кажа: «Мужыка табе трэба!» І дадае: «І мне!».

— Слова «хрэн» нясе ў паўсядзённай мове магутную сэксуальную нагрузку, чым з неверагоднай крэатыўнасцю скарысталіся аўтары гэтага рэкламнага роліка, — адзначае Вольга Андрэева.

Дырэктар камунікацыйнага агенцтва EZERIN’COM Андрэй Эзерын лічыць, што стваральнікі роліка выкарысталі анекдатычную сітуацыю — і толькі.

— Гэтая рэклама — на аматара. Мне яна здаецца пацешнай. І тое, што яе забаранілі, мяне здзіўляе, як і тое, што кандыдат філасофскіх навук у сваім заключэнні піша, што ролік можа быць расцэнены як прыхаваная рэклама сэксуальных паслуг, — адзначае эксперт. — Для мяне рэклама хрэну АВС не з’яўляецца чымсьці такім, што нельга паказваць па ТБ. Вось, напрыклад, рэклама «молодецких» яек у людзей выклікае цалкам канкрэтныя асацыяцыі. І нічога, не забараняюць.

Псіхолаг Раман Кручкоў адзначае, што рэклама, з аднаго боку, павінная чапляць і быць у пэўным сэнсе крэатыўнай і нават правакацыйнай, а з другога — не скочвацца ў пошласць.

— Як спажывец скажу, што глядзець рэкламны ролік АВС мне было непрыемна. Сапраўды вульгарна, — лічыць псіхолаг. — Пры гэтым адзначу, што каб угледзець выразную рэкламу сэксуальных паслуг у гэтым роліку, трэба пастарацца.

Каментары49

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім17

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»28

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць