Маўклівая акцыя ў Жлобіне праходзіць стабільна вельмі сціпла. Сабралася 10 чалавек, што пастаянна прысутнічаюць ад апазіцыйных партый. Плошча па перыметры абстаўленая лаўкамі. Складана было сказаць з якой мэтай прыйшлі астатнія чалавек дваццаць. І раптам трое маладых людзей запляскалі ў ладкі, многія на плошчы іх падтрымалі. Пасля стала зразумела хто і навошта…)))). Людзі паціснулі адзін аднаму рукі і разышліся. Хацелася б адзначыць «вішнёвыя жыгулі», якія кожную сераду абавязкова прысутнічаюць на плошчы, у машыне аператары ў форме міліцыі ўсё здымаюць на камеру, а выходзіць, напэўна, саромеюцца.
-
Беларус хацеў падаць заяву на ДНЖ у Польшчы, але па памылцы адправіў свой пашпарт у падатковую інспекцыю
-
Арыштаваны грамадскі актывіст, шматдзетны бацька Віктар Яўмененка
-
КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую нацыянальную кааліцыю», а загінулага Мікіту Крыўцова назваў адным з яе арганізатараў
Каментары