Грамадства

БМЗ будзе акцыянаваны да канца 2011 года

ВА «Беларускі металургічны завод» будзе акцыянаваны да канца 2011 года. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 13 ліпеня генеральны дырэктар аб’яднання Анатоль Савянок.

Паводле яго слоў, загад Міністэрства прамысловасці аб акцыянаванні быў падпісаны тры тыдні таму. Савянок паведаміў, што на прадпрыемстве «ідзе праца па арганізацыі і праходжанні акцыянавання». Як зазначыў гендырэктар, БМЗ «працуе дастаткова эфектыўна». Па ацэнцы расійскай карпарацыі «Чармет», беларускае прадпрыемства стала лідарам сярод металургічных прадпрыемстваў, якія маюць сталеплавільныя печы ёмістасцю 100 тон, па шэрагу намінацый па выніках 2010 года. Сярод іх «прадукцыйнасць» і «энергаэфектыўнасць».

Ён паведаміў, што ацэнка актываў пакуль не праводзілася і пытанне аб іх продажы «наўпрост не стаіць».

Разам з тым першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка заявіў на мінулым тыдні падчас сустрэчы з працоўным калектывам прадпрыемства: «Сапраўды, працэс акцыянавання вашага завода ўжо пачаты і павінен завяршыцца на працягу паўгода. Перш за ўсё, стварэнне ААТ дазволіць прыцягнуць інвестыцыі. Дарэчы, сёння рыначны кошт БМЗ складае 8 млрд. долараў».

Даведка БелаПАН. Беларускі металургічны завод (Жлобін, Гомельская вобласць) заснаваны ў 1984 годзе. Вырабляе сталь, пракат, металакорд, дрот, трубы. У студзені 2006 года было арганізавана вытворчае аб’яднанне «Беларускі металургічны завод», куды ўвайшлі РУП «БМЗ», ААТ «Магілёўскі металургічны завод», РУП «Рэчыцкі завод металёвых вырабаў» і ААТ «Аршанскі завод швейных машын». БМЗ уваходзіць у пяцёрку лідараў металургічнай галіны СНД.

Каментары

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску8

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца5

У Магілёве прагучалі два моцныя выбухі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць