Усяго патроху2121

У Беларусі ўсталяваны новы рэкорд вышыні будынка

Хмарачос «Ветразь» пераадолеў стаметровую вышыню, а Нацыянальная бібліятэка выляцела са спісу топ-3 самых высокіх будынкаў краіны.

У Беларусі абноўлены рэкорд вышыні будынка. Самы высокі дом — 32-павярховы хмарачос «Ветразь», які будуецца ў Мінску на рагу вуліц Кальварыйскай, Клары Цэткін, Ціміразева і Максіма Танка. Ягоная вышыня ўжо дасягнула 100 метраў.

«Зараз дабудоўваецца 30-ы паверх, — паведамілі карэспандэнту nn.by у офісе забудоўшчыка, кампаніі «Ітэрабелбуд». — Вышыня ад узроўню зямлі да падлогі самага верхняга паверха, апроч пентхаўсаў, складзе 104 метры. Да гэтай вышыні засталося дабудаваць адзін паверх (3 м) і два перакрыцці (па 0,3 м)». Такім чынам,

на дадзены момант «Ветразь» ужо вымахаў на 100,4 метра.

Напрыканцы будоўлі агульная вышыня хмарачоса дасягне 133 метры за кошт металічнай канструкцыі на версе «Ветразя».

Якія будынкі ўваходзяць у спіс самых высокіх у краіне?

Да з’яўлення «Ветразя» лідарства ўтрымліваў 90-метровы гмах «Белбыттэхпраекту»,
што каля станцыі метро «Фрунзенская» у сталіцы. Дарэчы гэтыя два будынкі раздзяляе адлегласць у 700 метраў.

Другое месца займаў гатэль «Беларусь», вышыня якога складае 75 метраў. Гасцініца чакае рэканструкцыі, у выніку якой «падрасце» на два паверхі.

І, нарэшце, на трэцім месцы быў будынак Нацыянальнай бібліятэкі — 73,6 метра.

Цяпер жа бібліятэка адвалілася нават не на чацвёртае, а на пятае месца. Вышыня «Роял-Плазы» на праспекце Пераможцаў-Машэрава ў Мінску ўжо складае каля 85 метраў. У выніку павінна быць каля 100 метраў.

Калі казаць пра збудаванні любога кшталту на тэрыторыі Беларусі, то лідарства яшчэ доўгі час будуць утрымліваць тэлевышкі ў Калодзішчах пад Мінскам, ва Ушачах, у Слоніме і пад Магілёвам.
Вышыня кожнай з іх складае 350 метраў. А вось самы высокі пункт Беларусі — гара Святая (Дзяржынская) — дасягае 345 метраў.

Каментары21

Цяпер чытаюць

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць13

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Усе навіны →
Усе навіны

У Рагачоўскім раёне патануў 16‑гадовы падлетак — ён праваліўся пад лёд

Фядута: Мая павага да Змітра Дашкевіча павышалася тры разы. І цяпер — ізноў5

Як пагроза з боку Расіі зрабіла Германію вядучай вайсковай сілай Еўропы7

У Тэль-Авіве ў выніку абстрэлу загінуў 52‑гадовы ўраджэнец Віцебска

У Маскве на гіганцкі тэрмін асудзілі маладога беларуса — за падпал лакаматыва яму заплацілі ўсяго $26

Як Брэстчына з «ахвяры індустрыялізацыі» ператварылася ў прамысловага лідара краіны5

Навукоўцы: сабака стаў найлепшым сябрам чалавека значна раней, чым лічылася2

Арына Сабаленка абараніла тытул у Маямі і паўтарыла рэкорд Штэфі Граф4

«Зараз у мяне толькі адна мэта — вывезці адсюль дзяцей як мага хутчэй». Беларусы расказалі, як мяняецца іх жыццё19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць13

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць