Улада2525

Більт: Еўропа дапаможа постлукашэнкаўскай Беларусі

Масква Беларусі не выцягне, мяркуе шведскі міністр замежных спраў.

У Польскім інстытуце міжнародных адносінаў у Варшаве эксперты, палітыкі і дыпламаты сустрэліся, каб пагаварыць пра еўрапейскую палітыку добрасуседства. Галоўным госцем мерапрыемства быў шведскі міністр замежных справаў Карл Більт. Натуральным чынам пытанне Беларусі было ў цэнтры ўвагі.

Більт: «Ва „Усходнім партнёрстве“ істотна, каб мы трымаліся прынцыпу „больш за больш“ і „менш за менш“ — калі хтосьці ідзе на рэформы, то ён мае больш падтрымкі і магчымасцяў, і наадварот. Гаворачы пра „менш за менш“, маем відавочны прыклад — Беларусь. Асоба, якая прымае рашэнні ў Менску, выбрала ісці ў іншым накірунку, нават не ісці, а падаць уніз. І гэта адпаведна адбілася на нашых магчымасцях дапамагаць з рэформамі і інтэграцыяй Беларусі ў еўрапейскую супольнасць. Гэта еўрапейская краіна, у якой, аднак, аўтарытарны рэжым, а гэта несумяшчальна. Я думаю, гэта зменіцца — і нашая прапанова ляжыць на стале ў Менску. Адначасна мы выразна кажам, што для нас недапушчальна: палітычныя вязні, палітычны пераслед, які мы бачым сёння».

Ці лічыць міністр мэтазгодным увядзенне агульных эканамічных санкцыяў супраць Беларусі?

Більт: «Кропкавыя эканамічныя санкцыі — так. Але цяпер адна з галоўных праблемаў, з якой сутыкнулася краіна — гэта вельмі, вельмі вялікі эканамічны хаос. Гэта было б не так страшна, калі б Беларусі мела інвестараў, замежных партнёраў, была надзейнай для крэдытавання краінай і магла б атрымаць грошы пад разумны адсотак. Я не мушу тлумачыць, што пра апошняе можна забыцца, бо хто хоча ўкладаць грошы ў Лукашэнку? Ніхто! Кіраўніцтва Беларусі спадзяецца, што Масква іх цяпер выцягне. Але, мне падаецца, Масква не зробіць гэтага. Напэўна не ў даўжэйшэй перспектыве. Бо ніхто, яшчэ раз падкрэслю, не хоча ўкладаць грошы ў чорную дзірку, якой з’яўляецца Беларусь. Ніхто — ці то з захаду, ці то з усходу. Неўзабаве ў Лукашэнкі не застанецца варыянтаў — ён будзе вымушаны звярнуцца па дапамогу да міжнародных інстытутаў. ЗША не могуць дапамагаць Беларусі з-за прынятых там дакументаў. Застанецца толькі Еўропа. І

мы паставім вельмі жорсткія ўмовы і пільна прасочым за паводзінамі ўладаў. Беларусь у вельмі, вельмі адчайным эканамічным стане. Апроч таго, я перакананы, што ўвядзенне агульных эканамічных санкцыяў перадусім адбілася б на звычайных людзях».

Паўстала і пытанне аб правядзенні ў Беларусі чэмпіянату свету па хакеі. Цікава, што прагучала яно ад прадстаўніцы фінскай амбасады ў Польшчы.

Спадарыня: «Чаму б нам не паспрабаваць штосьці крэатыўнае, як, напрыклад, хакейная дыпламатыя? Магчыма мы маглі б пазбавіць Беларусь чэмпіяната свету па хакеі? Можа гэта было б адчувальна, бо кажуць, што Аляксандр Лукашэнка вялікі энтузіяст гэтага спорту».

Більдт: «У мяне закрадваюцца падарэнні, што Фінляндыя хоча проста сама правесці гэты чэмпіянат (смех на эфекце). Калі сур’ёзна, я не вельмі веру ў спартовую дыпламатыю. А нават калі б гэта магло аказаць уздзеянне, то не я такое рашэнне магу прыняць, а Міжнародная федэрацыя хакею. Але калі яны вырашаць адмяніць мерапрыемствы ў Менску, я дакладна не буду тым, хто будзе моцна супраціўляцца такому рашэнню».

Тая ж спадарыня з амбасады Фінляндыі задала напаўрытарычнае пытанне: «Колькі яшчэ на мапе Еўропы будзе чырвоная пляма рэжыму Лукашэнкі?»

Більдт: «Як доўга гэта будзе працягвацца? Дзякуй за пытанне! (смех з эфекту) Некалькі рэчаў абсалютна пэўныя:

да гэтага часу кожны чалавек быў смяротны. І я не думаю, што Лукашэнка стане першым, хто будзе жыць вечна. (смех) Таму напэўна надыдзе момант, калі Беларусь будзе постлукашэнкаўскай. Я не гатовы адказаць, адбудзецца гэта заўтра ці праз дзесяць год. Але я дакладна ведаю адно: мы мусім быць гатовыя да гэтага моманту, каб дапамагчы ў пераходны перыяд з рэформамі эканомікі, палітычнай сістэмы, пераходу да іншай сістэмы вартасцяў».

Каментары25

Цяпер чытаюць

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе16

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Самая паспяховая беларуская бізнэсвумен удвая павялічыла прыбытковасць здабычы рыбы на Далёкім Усходзе5

Амаль паўтары тысячы гектараў на Гомельшчыне больш не будуць лічыцца радыяцыйна небяспечнымі5

Сельскую гаспадарку Дубровенскага раёна даручылі ратаваць бізнэсмену Баскіну3

У Будапешт для ратавання Орбана перад самымі выбарамі прыехаў Джэй Дзі Вэнс31

Рэкордная паездка расіяніна па Беларусі — сем парушэнняў за адну дарогу8

Высветлілі, як есці той папулярны зефір, які абмяркоўваюць у сацсетках праз яго паслабляльны эфект5

Трамп: Сёння ўначы загіне цэлая цывілізацыя27

Айцішніку з «Варгеймінга», якога судзілі па расстрэльным артыкуле, далі 14 гадоў5

Абрэзаў валасы, скінуў з балкона і працягваў збіваць. У Магілёве асудзілі мужчыну, які ледзь не забіў каханую на вачах у яе маці4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе16

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць