Эканоміка55

У Маскву па грошы

адправіўся міністр фінансаў Андрэй Харкавец.

Улады Беларусі адправілі міністра фінансаў Андрэя Харкаўца і першага намесніка старшыні Нацбанку Юрыя Алымава ў Маскву для пачатку складанага перамоўнага працэсу з міністраў фінансаў РФ Аляксееў Кудрыным аб выдзяленні крэдытаў на суму ў 3 млрд. даляраў для падтрымкі беларускай эканомікі.

Як паведамляе Interfax.by са спасылкай на крыніцу ва ўрадавых колах, беларуская дэлегацыя вылятае ў Маскву ўжо сёння.

Па словах суразмоўцы, беларускі бок, у адпаведнасці з умовамі кіраўніцтва ўрада РФ, падрыхтаваў праграму дзеянняў па стабілізацыі аплатнага балансу, якая адрозніваецца ад праграмы МВФ stand-by толькі адсутнасцю патрабавання аб аднамомантавай дэвальвацыі беларускага рубля. Дакумент прадугледжвае значнае ўзмацненне жорсткасці бюджэтнай палітыкі, у тым ліку праз рэзкае скарачэнне фінансавання дзяржпраграм, пашырэнні прыватызацыі, жорсткую грашова-крэдытную палітыку.

Варта адзначыць, што падрыхтаваўшы вельмі рынкавую праграму дзеянняў у рамках супрацоўніцтва з МВФ, беларускія ўлады, атрымаўшы ў поўным аб’ёме крэдыты фонду, па выніку не выканалі цэлы шэраг прадугледжаных дакументам патрабаванняў менавіта ў частцы скарачэння фінансавання дзяржпраграм, прыватызацыі, ўзмацнення жорсткасці фіскальнай палітыкі (зніжэнне абаротаў друкаванага станка).

Нацбанк і Мінфін афіцыйна не каментуюць любыя складнікі праграмы перамоўнага працэсу да яго завяршэння, уключаючы наяўнасць нейкіх папярэдніх умоваў, выкананне якіх дазволіць беларускім уладам пераканаўча прадэманстраваць гатоўнасць правядзення рынкавых рэформаў.

Само завяршэнне перамоўнага працэсу, як сцвярджае кіраўнік Нацбанка П. Пракаповіч, павінна адбыцца не пазней чэрвеня бягучага года. Разам з тым, беларускія

чыноўнікі адмаўляюцца абмяркоўваць тэму, што чакае краіну, калі да гэтага моманту перамовы не завершацца або скончацца правалам.

Каментары5

Цяпер чытаюць

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву20

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

Імператарскага пінгвіна і антарктычнага марскога коціка прызналі відамі пад пагрозай знікнення

Упершыню за дзесяцігоддзе «Беллакт» спрацаваў з мінусам, ды яшчэ і агромністым. І вось чаму5

«Вашыя парады мне вельмі дапамаглі». Святлана Ціханоўская павіншавала Івонку Сурвілу з юбілеем2

У Гомелі на рэканструкцыю канферэнц-залы мясцовай міліцыі патрацяць мільён даляраў4

Борыс Джонсан таемна правёў двое сутак на фронце пад Запарожжам22

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі25

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»40

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву20

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць