Свет88

Рада Еўропы расчараваная новым смяротным прысудам у Беларусі

Генэральны сакратар Рады Эўропы Турб’ёрн Ягланд глыбока расчараваны і занепакоены пацьвярджэньнем яшчэ аднаго сьмяротнага прысуду ў Беларусі. Прысуд быў вынесены Вярхоўным судом краіны.

Пра гэта гаворыцца ў заяве генэральнага сакратара, якая разьмешчана на сайце Рады Эўропы.

«У Беларусі адзначаецца рост колькасьці дыскусій пра адмену сьмяротнага пакараньня, але гэтага недастаткова, каб пракласьці шлях да мараторыю. Сёньня для пераходу ад слоў да дзеяньняў неабходная сапраўдная палітычная воля. Сьмяротнаму пакараньню ня месца ў сыстэмах крымінальнага пакараньня сучасных грамадзтваў», — дадаў Ягланд.

Беларускі парлямэнт быў пазбаўлены статусу «спэцыяльна запрошанага» ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Паводле апошніх рашэньняў, вярнуць гэты статус Беларусь можа толькі ў тым выпадку, калі ўвядзе мараторый на сьмяротнае пакараньне.

Аднак Беларусь зноў прывяла ў выкананьне некалькі сьмяротных прысудаў. У адказ Асамблея вырашыла «замарозіць» усе кантакты з краінай. Мець зносіны з афіцыйным Менскам ад ПАРЭ можа толькі адмысловая дакладчыца Сініка Хурскайнэн.

Раней Ягланд ужо заяўляў, што ўвядзеньне мараторыю на выкананьне сьмяротных прысудаў у Беларусі — адна з асноўных умоў для вяртаньня краіне статусу «спэцыяльна запрошанай» у ПАРЭ.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Новы фронт іранскай вайны: хусіты пагражаюць пастаўкам нафты13

Новы інструмент узлому ставіць пад пагрозу мільёны айфонаў і айпадаў1

У Еўропе невядомыя скралі грузавік з 12 тонамі батончыкаў KitKat2

У Магілёве 17‑гадовы матацыкліст трапіў у рэанімацыю пасля сутыкнення з машынай ВІДЭА

На Блізкі Усход прыбыў дэсантны карабель з амерыканскімі марскімі пехацінцамі2

Орбан на перадвыбарчым мітынгу сарваўся і накрычаў на пратэстоўцаў3

Трамп хоча пазбавіць права голасу ў НАТА тыя краіны, якія трацяць на абарону менш за 5% ВУП12

Грошы беларуса 10 гадоў ляжалі ў банку на дэпазіце. Што з імі стала за гэты час?9

У Гродне цягнік збіў жанчыну, якая ішла цераз рэйкі ў навушніках3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць