Здароўе33

СААЗ: Жыхары Малдовы п'юць больш за ўсіх у свеце, Беларусь на 10-м месцы

Грамадзяне Малдовы выпіваюць больш алкагольных напояў, чым жыхары іншых краін, гаворыцца ў апублікаваным дакладзе Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

Жыхар Малдовы выпівае ў сярэднім 18,22 л алкагольнай прадукцыі ў год, што амаль у тры разы больш, чым сярэдні глабальны паказчык — 6,1 літра алкаголю, якія чалавек ужывае штогод. СААЗ адзначае, што ў бюджэце Малдовы, як і ў Ізраілі, Харватыі і ва Украіне, закладзены адмысловы раздзел па лячэнні ад алкагалізму. 126 краін фармальна праводзяць праграмы лячэння ад злоўжывання алкаголю.

У рэйтынгу краінаў, жыхары якіх п’юць найбольш, таксама фігуруе Чэхія з паказчыкам 16,45 літра алкаголю на чалавека ў год, Венгрыя — 16,27 літра, Расія — 15,76 літра, Украіна — 15,6 літра, Эстонія — 15 57 літра, Андора — 15,48 літра, Румынія — 15,3 літра, Славенія — 15,19 літра, Беларусь — 15,13 літра, Вялікабрытанія — 13,37 літра.

Паводле дадзеных СААЗ, кожны пяты чалавек у Расіі і ў краінах СНД памірае ад ужывання алкаголю.

Усяго ў свеце каля 320 тысяч чалавек ва ўзросце ад 15 да 29 гадоў паміраюць ад ужывання алкаголю, што складае 9% ад колькасці ўсіх смерцяў у гэтай узроставай катэгорыі,
гаворыцца ў апублікаваным арганізацыяй дакладзе па глабальнай праблеме ўжывання чалавекам алкагольных напояў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй4

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

На працэс над Алегам Хаменкам сталічныя музыканты баяліся прыходзіць1

Віцебскі малалетка вучыўся ў Маскве, але краў на радзіме. Потым наняўся ваяваць супраць Украіны. Чым скончылася?5

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па вытворчасці каўчуку ў Тальяці3

«Першы аўтобус за 80 рублёў». Як беларусы вяртаюцца дадому з Польшчы перад першым Вялікаднем2

Дураў заявіў, што Telegram будзе адаптавацца да блакаванняў у Расіі10

Беларуска расказала, як у 68 гадоў пайшла гатаваць пончыкі ў амерыканскую кавярню Dunkin Donuts7

У Беластоку кліент пагражаў беларускаму таксісту з-за акцэнту. Справай зоймецца пракуратура1

Беларуска просіць чыгунку зрабіць жаночыя купэ — яна нарвалася ў дарозе на сэксуальна заклапочанага мужчыну29

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй4

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць