Грамадства22

Аляксандр Фядута павіншаваў жонку з Днём закаханых

Марына Фядута атрымала ад мужа віншавальную тэлеграму ў выглядзе паштоўкі з кветкамі і невялікім тэкстам з віншаваннем з нагоды Дня закаханых.

Адвакат Аляксандра Фядуты апошні раз бачылася са сваім падабаронным, які абвінавачваецца ў «масавых беспарадках» 8 лютага, калі адбываўся чарговы допыт Аляксандра Іосіфавіча.

«Навін, якія датычацца расследавання, амаль няма, — гаворыць „Народнай Волі“ жонка абвінавачанага Марына. — Усё ідзе па замкнёным коле, я так разумею, што следства шукае доказы хоць нейкай віны Аляксандра. Перадачы мужу адпраўляю рэгулярна, ён іх атрымлівае. Праўда, на мінулым тыдні ў мужа скончыліся неабходныя лекі, з-за гэтага падскоўчыў ціск. Зараз быццам бы ўсё нармальна, я зноў

перадала яму неабходныя прэпараты».

Напрыканцы мінулага тыдня Марына Фядута атрымала ад мужа віншавальную тэлеграму. «10 лютага мне яе ўручылі пад роспіс, — расказвае Марына. — Тэлеграма ў выглядзе паштоўкі з кветкамі і невялікім тэкстам з віншаваннем з нагоды Дня закаханых. Муж піша, што шкадуе аб тым, што не можа падарыць мне ў гэты дзень букет жывых кветак. Такім чынам, наш эпісталярны раман працягваецца. Раней Аляксандр даслаў мне ліст, у якім намаляваў букет…

Каментары2

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

У чатырох абласцях Беларусі выраслі цэны на праезд грамадскім транспартам

Дзевяцігадовы хлопчык у Мінску аддаў 17‑гадоваму кур'еру сейф з грашыма бацькоў1

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў7

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок4

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»4

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў6

У Беларусь завезлі чырвоныя бананы. Што за яны?5

Трамп заявіў, што хоча браць удзел у кіраванні Іранам10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць