Грамадства

Падрыхтаваны бюджэт Беларусі на 2007 год

Праект бюджэту Беларусі на 2007 год будзе унесены на разгляд у Палату прадстаўнікоў у пачатку наступнага тыдня. Аб гэтым паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэту, фінансах і падатковай палітыцы Сяргей Кісялёў.

Праект бюджэту Беларусі на 2007 год будзе унесены на разгляд у Палату прадстаўнікоў у пачатку наступнага тыдня. Аб гэтым паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэту, фінансах і падатковай палітыцы Сяргей Кісялёў.

Праект закону "Аб бюджэце" на 2007 год будзе разглядацца адначасова з законапраектам "Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь у пытаньнях падаткаабкладаньня". У цэлым праект бюджэту на будучы год распрацаваны, зыходзячы з плянаванага зьніжэньня падатковай нагрузкі на 0,7 адсоткавага пункту да ВУП. У прыватнасьці, прадугледжваецца адмяніць надзвычайны падатак і адлічэньні ў дзяржаўны фонд судзейнічаньня занятасьці. З падатковай базы плянуецца таксама выняць зборы за мытнае афармленьне пры ўвозе тавараў на тэрыторыю Беларусі. У пералік падакцызных тавараў ня будуць уваходзіць ювэлірныя вырабы. Намечана таксама скасаваньне падатку на даходы ў выглядзе дывідэндаў і спэцыяльнага падатку на даходы страхавых арганізацый і іншыя меры. Усё гэта дасьць магчымасьць скасаваць чатыры віды падатковых дэклярацый і скараціць ня менш як 150 старонак інструкцыйных матэрыялаў, адмяніць 55 нарматыўных актаў, указаў і дэкрэтаў.

Адным з важных законапраектаў, якія таксама плянуецца разгледзець на бягучай сэсіі парлямэнта, ёсьць праект Бюджэтнага кодэксу. Распрацоўка Бюджэтнага кодэксу абумоўлена неабходнасьцю забясьпечыць поўнае, сыстэмнае рэгуляваньне праўных норм, на аснове якіх ажыцьцяўляецца бюджэтны працэс. Сёньня асобныя нормы дзейнага бюджэтнага заканадаўства не адпавядаюць узроўню разьвіцьця эканамічных адносін у краіне, патрабуюць больш шырокай трактоўкі і маюць патрэбу ва ўкараненьні новых падыходаў. Гаворачы аб хадзе работы над дакумэнтам, дэпутат паведаміў, што праект кодэксу "дапрацоўваецца дэпутатамі разам з урадам, паколькі першапачаткова прадстаўлены варыянт быў адарваны ад рэальнага жыцьця".

Паводле слоў Сяргея Кісялёва, актуальным ёсьць таксама законапраект аб унясеньні паправак у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях, якія датыкаюць мер па рэгуляваньні падатковых адносінаў. У праекце закону прадугледжана, што па большасьці падатковых правапарушэньняў памер штрафаў будзе зьвязаны са ступеньню цяжкасьці парушэньняў.

Акрамя таго, на асеньняй сэсіі плянуецца разгледзець законапраект аб унясеньні дапаўненьняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях, што прадугледжвае ўзмацненьне адказнасьці за скажэньне справаздачных даных. Дакумэнт быў распрацаваны з мэтай навядзеньня належнага парадку ў прадастаўленьні даных статыстычнай справаздачнасьці і недапушчэньня скажэньня справаздачных даных ва ўсіх сфэрах эканомікі.

Каментары

Цяпер чытаюць

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Усе навіны →
Усе навіны

«Пасажыры прасілі знізіць хуткасць». Названыя прычыны ДТЗ з маршруткай у Светлагорскім раёне, дзе загінулі шэсць чалавек1

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу33

«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ58

Памёр стваральнік Сляпянскай воднай сістэмы. Здаецца, унікальны канал неўзабаве таксама можа памерці8

Пазняк — Андрэевай: Хвала Вам, Кацярына! У Вас выдатны муж29

Іллю Протаса прызналі найлепшым навічком АХЛ2

У ЗША арыштавалі спецназаўца, які зарабіў $400 тысяч на стаўцы, што арыштуюць Мадура7

«Навошта гэта мне?» Трамп выключыў ядзерны ўдар па Іране і абвясціў аб падаўжэнні перамір'я паміж Ізраілем і Ліванам1

Перыменапаўза ў 30 гадоў: новае даследаванне паказала, што з ёй сутыкаецца больш за палову жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць