Грамадства11

Па факце нападу на ізалятар на зав. Акрэсціна распачатая крымінальная справа

Справа па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства) распачата УУС Маскоўскага раёна Мінска па факце нападу невядомых на Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) ГУУС Мінгарвыканкама, які знаходзіцца ў завулку Акрэсціна.

Інфармацыя пра здарэнне паступіла ў міліцыю 6 верасня ў 04.23. Двое невядомых кінулі дзве бутэлькі з запальнай сумессю ў дзверы КПП Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў, у выніку чаго яна загарэлася. Ці затрыманы хто-небудзь з тых, хто нападаў, пакуль невядома. У ГУУС Мінгарвыканкама гэтую інфармацыю ніяк не каментуюць.

Варта адзначыць, што інфармацыя пра атаку ЦІП кактэйлямі Молатава з’явілася ў інтэрнэце вечарам 6 верасня са спасылкай на анархічную групу «Сябры свабоды». Паведамлялася, што акцыя была праведзена ў знак салідарнасці з затрыманымі па падазрэнні ў дачыненні да інцыдэнту каля расійскага пасольства 30 жніўня.

Нагадаем, 3 верасня па падазрэнні ў дачыненні да атакі кактэйлямі Молатава расійскага пасольства ў Мінску былі затрыманы шасцёра маладых людзей. На сённяшні дзень, паводле неафіцыйнай інфармацыі, затрыманых ужо сямёра.

Інцыдэнт каля расійскага дыппрадстаўніцтва ў Мінску адбыўся вечарам 30 жніўня. У 22.20 супрацоўнікі дэпартамента аховы МУС Беларусі падчас абходу тэрыторыі пасольства выявілі падпалены службовы аўтамабіль «Мазда-3». На месцы здарэння была знойдзена шкляная бутэлька ёмістасцю 0,33 літра з рэшткамі запальнай сумесі і асколкі шкляной бутэлькі з рэшткамі кнота. Па факце інцыдэнту была распачата крымінальная справа за хуліганства (арт. 339 КК).

2 верасня інтэрнет-рэсурсы belarus.indymedia.org і belarus.avtonom.org размясцілі заяву, у якой гаварылася, што адказнасць за напад на расійскае пасольства ў Мінску вечарам 30 жніўня ўзялі на сябе анархісты. «Гэтай акцыяй мы выказваем гнеў і пратэст супраць арыштаў і рэпрэсій у дачыненні да сацыяльных актывістаў, якія сталі на абарону Хімкінскага лесу ў Маскве», — адзначалася ў заяве. Пазней прадстаўнікі кампаніі ў абарону Хімкінскага лесу заявілі, што не маюць інфармацыі, з’яўляецца гэта акцыя дзеяннямі правакатараў ці сапраўды неабыякавых людзей.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро4

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

«Можаце называць мяне «мой капітан»». Лідар гурта «Дай Дарогу!» Юрый Стыльскі адвучыўся на яхтсмена5

«Я называю іх «маленькія Рабавы». Як паўліны пад Мінскам прадказваюць надвор'е

Упаў на вачах першакласнікаў — новыя падрабязнасці падзення мотадэльтаплана

За шпіянаж на карысць Беларусі ў Літве пары далі вялікія тэрміны1

Малдова развітваецца з СНД: названа дата афіцыйнага выхаду12

У Беларусі распрацоўваюць свой інстаграм9

Правакатару Мацвею Бяляю, які вярнуўся ў Беларусь, прызначылі прымусовае лячэнне7

Уладальнік Green другі раз змяніў прозвішча2

«Першы час на волі мяне вельмі здзіўлялі сабакі». Акіхіра Гаеўскі-Ханада пра адаптацыю пасля зняволення1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро4

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць