Улада11

Грыбаўскайце: адносіны Літвы з Беларуссю паляпшаюцца

Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце заявіла на сустрэчы зь літоўскімі амбасадарамі, што прыярытэтамі замежнай палітыкі краіны зьяўляюцца Скандынавія, Балтыйскія краіны, эўраінтэграцыя, ЗША і адкрытыя ўзаемавыгадныя адносіны з суседзямі.

Адказваючы на пытаньне журналіста пра дачыненьні з такімі суседзямі як Беларусь і Расея, Грыбаўскайце сказала:

«У першую чаргу мы павінны быць адкрытыя для адносін, мы бачым пазытыўныя тэндэнцыі, але, відавочна, мы не наіўныя, асьцярожна ставімся да некаторых, быць можа, не зусім карысных для нас ініцыятываў, але мы адкрытыя для дыялёгу і супрацоўніцтва».

Паводле Грыбаўскайце, найважнейшае месца ў зьнешняй палітыцы Літвы павінны займаць адносіны з такімі краінамі як Украіна, Малдова і Грузія, паколькі яны патрапілі ў праграму «Ўсходняга партнэрства» Эўразьвязу. Беларусі ў гэтым кантэксьце Грыбаўскайце не згадала.

Гаворачы канкрэтна пра дачыненьні зь Беларусьсю, прэзыдэнт Літвы адзначыла:

«Мы бачым пазытыўныя тэндэнцыі і ў супрацоўніцтве зь Беларусьсю, у першую чаргу ў сфэры бізнэсу, у нашых прадпрымальнікаў добрыя палітычныя ўмовы для працы там. Гэта ўжо відавочна і стала прыкметна за апошні год. На дзяржаўным узроўні адносіны таксама паляпшаюцца».

Грыбаўскайце дадала, што чакае «добрых навінаў» зь Беларусі адносна затрыманага там камандзіра муніцыпальнай коннай паліцыі пры Віленскім галоўным камісарыяце Лайманаса Банкаўскаса.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА19

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

«Праца дысцыплінуе». Былых зняволеных адправілі збіраць камяні14

Палітзняволеная, якая выйшла на волю ў канцы лютага, нарадзіла дзіця1

Перавозчык не ўзяў мінчанку ў аўтобус, бо ў яе віза пачынала дзейнічаць праз чатыры гадзіны. А да мяжы было больш17

«Гэтыя карыкатуры дакладна не прымусяць нас змяніць курс». Мелоні дасціпна адказала Салаўёву5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА19

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць