Культура

Гангста-рэп зь Беларусі

«Пасьля выхаду сольнага альбому ўзровень беларускага хіп-хопу ўздымецца», — упэўнена кажа Кроў. Дагэтуль бескампрамісны хіп-хоп ад «ЧпБ» распаўсюджваўся праз Інтэрнэт. «Мы на 100% андэрграўндавы праект. Адсюль і якасьць запісу, гуку, музыкі. Мы ня маем магчымасьці выкладаць грошы на гітовыя фанаграмы, якія каштуюць некалькі тысяч даляраў».

«Пасьля выхаду сольнага альбому ўзровень беларускага хіп-хопу ўздымецца», — упэўнена кажа Кроў.

Дагэтуль бескампрамісны хіп-хоп ад «ЧпБ» распаўсюджваўся праз Інтэрнэт. «Мы на 100% андэрграўндавы праект. Адсюль і якасьць запісу, гуку, музыкі. Мы ня маем магчымасьці выкладаць грошы на гітовыя фанаграмы, якія каштуюць некалькі тысяч даляраў».

Кроў даказаў: рэп па-беларуску можа быць папулярны. Цяпер хоча давесьці, што беларускамоўны рэп можа зацікавіць спонсараў. Кроў зацікавіў творчасьцю польскі лэйбл WJ Records, які пагадзіўся выдаць сольны альбом музыкі. Гэта легальны праект, для большага кола слухачоў, зь бюджэтным кліпам у падтрымку дыска і тыражаваньнем па ўсёй Эўропе. За музычны бок будуць адказваць бітмэйкеры з Польшчы і Нямеччыны. Усе песьні — па-беларуску. Кроў вядзе перамовы зь вядомымі эўрапейскімі і расейскімі рэп-выканаўцамі, каб узялі ўдзел у праекце.

«У Амэрыцы на хіп-хопе зарабляюцца агромністыя грошы, сёньня гэта адна з самых прыбытковых галінаў шоў-бізнэсу, дык чаму беларусы ня могуць такім жа чынам?» Напады пра непрыдатнасьць беларускай мовы Кроў годна адбівае: «Беларускія рэпэры чакаюць, пакуль нашы бандзюганы-гангстэры загутараць па-беларуску... Але я ўжо сустракаў гангстэраў з «галдой» на шыі, вялікай і злобнай мордай, якія шпараць па-беларуску».

Пра сябе Кроў казаць ня хоча: «Напішыце, што беларус». Крова можна сустрэць на гульнях менскага «Тарпэда» ды акцыях апазыцыі. Разам з футболам і музыкай у кола зацікаўленьняў уваходзіць палітыка. Рэпэр лічыць сябе крайнім лібэралам і ўяўляе ідэальнае для краіны кіраўніцтва: Мілінкевіч — прэзыдэнт, Клімаў — прэм’ер-міністар. Але рэп-агіткі пісаць не зьбіраецца: «Лепей напісаць у падтрымку пэўнай ідэі, чым рэклямаваць пэўную асобу».

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім17

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»28

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць