Свет11

OpenAI больш не самы дарагі ШІ-стартап у свеце

Распрацоўшчык нейрасеткі Claude — стартап Anthropic — прыцягнуў $65 млрд у восьмым раўндзе фінансавання (серыя H). У выніку ацэнка кампаніі вырасла да рэкордных $965 млрд. 

Algi Febri Sugita / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

Гэта дазволіла абысці галоўнага канкурэнта OpenAI і атрымаць статус самага дарагога ШІ-бізнэсу ў свеце, піша Office Life.

Фінансавы раўнд узначалілі цяжкавагавікі венчурнага рынку: Altimeter Capital, Dragoneer, Greenoaks і Sequoia Capital. У здзелцы таксама ўдзельнічалі найбуйнейшыя сусветныя фонды, уключаючы Temasek і Fidelity, а яшчэ $15 млрд склалі раней пацверджаныя ўліванні ад тэхналагічных гігантаў на чале з Amazon.

Рост цікавасці інвестараў звязаны з паказчыкамі Anthropic. Па словах фінансавага дырэктара кампаніі Крышны Раа, у маі бягучы гадавы даход ШІ-распрацоўшчыка перавысіў адзнаку ў $47 млрд. З моманту папярэдняга раўнда фінансавання ў лютым попыт з боку глабальных карпарацый вырас у некалькі разоў.

Прыцягнутыя мільярды Anthropic накіруе на пашырэнне вылічальных магутнасцяў. Кампанія ўжо падпісала пагадненні на пастаўку 5 ГВт энергіі ад Amazon, аналагічныя кантракты на TPU-чыпы наступнага пакалення з Google і Broadcom, а таксама дамовілася са SpaceX аб арэндзе GPU-масіваў на суперкамп’ютарах Colossus 1 і Colossus 2.

Новы раўнд Anthropic супаў з падрыхтоўкай найбуйнейшых тэхналагічных лістынгаў. Раней стала вядома, што OpenAI плануе восеньскае IPO з мэтавай ацэнкай да $1 трлн на фоне прагназуемага стратаў у $14 млрд за 2026 год.

Дзеянні Anthropic пазбаўляюць стваральнікаў ChatGPT статусу самага дарагога стартапа і ствараюць канкурэнцыю за капітал фондаў. Характэрна, што ў ШІ-гонцы задзейнічана і SpaceX Ілана Маска. Аэракасмічная кампанія, якая нядаўна падала заяўку на IPO, адначасова развівае ўласны стратны ШІ-праект і здае вылічальныя серверы Anthropic.

Каментары1

  • Indrid Cold
    29.05.2026
    Якасць развіцця ШІ можна адсачыць па якасці прадуктаў Майкрослоп. Бо яны нібыта пішуць 70% коду з дапамогай ШІ.

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына кінула кацянят у пераносках на спякоце каля гандлёвага цэнтра ў Мінску4

У чацвер можа быць +40, а сіноптыкі выпісалі адразу два ўзроўні небяспекі: чырвоны і аранжавы2

У Магілёве мужчына разграміў кафэ праз песню Газманава20

Што на могілках павінны прыбіраць камунальнікі, а што сваякі5

У мінскім грамадскім транспарце адключылі кнопкі адкрыцця дзвярэй6

Гэта больш падобна на загарадны дом. Як выглядае кватэра на 200 квадратаў з тэрасай у ЖK каля Dana Mall1

Еўрапейскія краіны раскрылі сетку, якая вярбуе падлеткаў-кілераў1

На свабоду выйшаў асуджаны па справе канала «Армія з народам» Сяргей Ярашэвіч, муж Антаніны Канавалавай

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць