Нерухомасць

Квадратны метр у «Мінск-Свеце» ўжо перавысіў $2400. Што там прадаецца?

Кошт «квадрата» ў Мінску працягвае павялічвацца, і самы прыкметны рост назіраецца ў мікрараёне «Мінск-Свет». Як адзначаюць эксперты Realt, за мінулы тыдзень сярэдняя цана тут дадала 1,1% і дасягнула $2415.

«Мінск Свет». Фота забудоўшчыка

Office Life паглядзеў, якія кватэры прапануюць у гэтым мікрараёне.

У цэлым на мінулым тыдні на другасным рынку сукупная колькасць кватэр істотна не змянілася — 4,29 тыс. Толькі на 23 лютага выбар кватэр у моманце скараціўся ўсяго на 1,5% — да 3,95 тыс. унікальных.

Эксперты звязваюць гэта з ростам продажаў. Калі за папярэдні тыдзень на другасным рынку было зафіксавана 393 здзелкі, то за мінулы — ужо 660.

Яшчэ ў пачатку лютага Realt прагназаваў 1250 чыстых здзелак, але на сёння гэту лічбу паднялі да 1350.

Што з коштам квадрата?

Кошт квадратнага метра працягвае расці, пры тым што пераважае колькасць аб'яў з паніжэннем цаны. За трэці тыдзень лютага патаннела 8% кватэр ад агульнага аб'ёму прапановы — у сярэднім на $1—4 тыс., а доля выпадкаў росту цаны склала ўсяго 3%. У сярэднім яны падаражэлі на $2—6 тыс.

У выніку сярэдняя цана квадратнага метра ў Мінску за мінулы тыдзень вырасла на 0,5% — да $2258, а ў «Мінск-Свеце» — на 1,1%, да $2415. Прычым за апошні год кошт жылля ў гэтым мікрараёне вырас больш чым на 30% і стаў перавышаць сярэднія значэнні па Мінску. У лютым 2025‑га квадратны метр тут каштаваў $1702.

Калі паглядзець на прапановы кватэр, якія зараз прадаюць у «Мінск-Свеце», то цана за «квадрат» сустракаецца як істотна вышэйшая за сярэднюю, так і на ўзроўні мінулагодняй.

Напрыклад, у 3‑пакаёвай кватэры на апошнім паверсе ў доме каля «Авія Мола» квадратны метр абыдзецца ў $2780, а ў «двушцы» на вуліцы Ігара Лучанка — у $2901. У той жа час можна знайсці 3‑пакаёвую кватэру па $2021 за кв. м і 4-пакаёвую, у якой квадратны метр каштуе ўсяго $1758.

Характэрна, што цэны на кватэры на верхніх паверхах у гэтым раёне прыкметна вышэй, нярэдка за кошт выгляду з акна, на які робяць акцэнт у аб'яве. Да прыкладу, квадратны метр у «трошцы» на 21‑м паверсе каштуе каля $2540, а ў «двушцы» на 23‑м — $2680.

У той жа час у суседніх дамах 2‑пакаёвыя кватэры на другім паверсе можна знайсці за $2320, а 3‑пакаёвыя на першым паверсе — па $2056 за «квадрат».

Дарэчы, па Мінску за апошні месяц больш за ўсё выраслі цэны на 4— і 3‑пакаёвыя кватэры. Калі першы варыянт падаражэў на 8,4% — да $2148, то «трошкі» на 2,9 процента да $2165. А вось аднапакаёвыя кватэры за гэты перыяд выраслі ў цане на 2,5% — да $2388.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі8

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску знясуць прыватны сектар каля Свіслачы ў Серабранцы. Што будзе замест?1

Стала вядома, як будзе выглядаць могільнік для радыеактыўных адкідаў у Беларусі3

Ізраіль загадаў жыхарам Бейрута пакінуць вялізны раён Дахіе. У Ізраілі заявілі, што яго чакае лёс сектара Газа13

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі13

Трамп заявіў, што павінен удзельнічаць у выбары новага лідара Ірана8

Трамп заявіў, што ў Зяленскага цяпер «яшчэ менш картаў», і абвінаваціў Кіеў у тармажэнні перамоў14

Буйнога беларускага імпарцёра цюльпанаў злавілі на падатковых махінацыях

У «Мінск-Свеце» кіроўца страціў прытомнасць і насмерць разбіўся

У Расіі адмянілі яшчэ аднаго папулярнага коміка10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі8

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць