Грамадства22

У маларыцкім рэстаране мужчына выбіў крэсла з-пад ног сяброўкі, калі яна на ім танчыла

У Маларыце паход у рэстаран скончыўся для 56‑гадовай жанчыны траўмамі. Яна разам са знаёмым адзначала дзень нараджэння сябра. Пасля ўжывання алкаголю, са слоў мужчыны, жанчына паводзіла сябе недарэчна. Ён спрабаваў супакоіць яе размовамі, але безвынікова, піша прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Фота згенераванае штучным інтэлектам

У нейкі момант святкавання жанчына вырашыла танчыць, узлезшы на крэсла. Пасля таго раззлаваны мужчына выбіў крэсла з-пад яе ног, і яна ўпала.

На наступны дзень пацярпелая звярнулася ў міліцыю з заявай. Паводле высноў спецыялістаў, у жанчыны выявілі пералом ніжняй трэці прамянёвай косткі, ушчамленне мяккіх тканак запясця і сінякі. Эксперты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці аднеслі гэтыя траўмы да менш цяжкіх — з доўгім разладам здароўя на тэрмін да чатырох месяцаў.

Эксперты адзначылі, што характар траўмаў пры падзенні, у тым ліку з вышыні ўласнага росту, залежыць ад паверхні, на якую чалавек падае, і ад таго, якой часткай цела прымаецца ўдар. Пашкоджанні могуць быць самымі рознымі — ад лёгкіх удараў і драпін да сур’ёзных пераломаў і страсення мозгу.

Каментары2

  • Андрусь
    26.01.2026
    [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Берасьце Літоу́скае
    26.01.2026
    Ня злоу́жывайця алькаголем

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

У Расіі на святкаванні дня нараджэння ў лазні загінулі пяць падлеткаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць