Грамадства

Зараз для атрымання пашпарта па ўзросце да 27 гадоў запатрабуюць даведку з ваенкамата

Важнае новаўвядзенне для тых, хто атрымлівае або абменьвае пашпарт ці пасведчанне кіроўцы, піша «Эканамічная газета».

Цяпер пералік дакументаў, якія грамадзянін Беларусі, што дасягнуў 14‑гадовага ўзросту, павінен падаць у Аддзел грамадзянства і міграцыі (АГіМ) для атрымання пашпарта, дапоўнены даведкай з вайсковага камісарыята або органа дзяржаўнай бяспекі аб дачыненні да вайсковага абавязку.

Такую даведку запатрабуюць ад усіх мужчын ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў (за выключэннем тых, хто аформіў пастаяннае пражыванне за межамі Беларусі і/або знаходзіцца на пастаянным консульскім уліку).

Выдаваць яе будзе вайсковы камісарыят (яго адасобленае падраздзяленне) або орган дзяржаўнай бяспекі — у залежнасці ад таго, дзе вайсковаабавязаны стаіць на ўліку.

Даведка выдаецца бясплатна на працягу аднаго рабочага дня і будзе дзейнічаць 6 месяцаў. Для яе атрымання неабходна падаць вайсковы білет (пасведчанне навабранца) або іншы дакумент вайсковага ўліку, а пры іх адсутнасці — дакумент, які засведчвае асобу, напрыклад, пашпарт.

Даведка з ваенкамата таксама спатрэбіцца пры:

  • атрыманні ідэнтыфікацыйнай карткі, у тым ліку новай ID-карткі замест страчанай;
  • абмене звычайнага пашпарта і ID-карткі;
  • выдачы і абмене біяметрычнага пашпарта;
  • выдачы і абмене пасведчання кіроўцы;
  • аднаўленні права кіравання аўтамабілем пасля заканчэння тэрміну пазбаўлення;
  • атрыманні дазволаў на набыццё цывільнай зброі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой47

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт11

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць