Усяго патроху44

Пры вялікім марозе кіпень замярзае імгненна. Ведаючы гэта, людзі ладзяць зімовыя феерверкі ВІДЭА

У марозныя дні можна самастойна праверыць адну цікавую і парадаксальную з'яву — гарачая вада замярзае хутчэй за халодную. Гэта так званы эфект Мпембы (Mpemba-effect), адзначае тэлеграм-канал nadvorie, а выданне «Люстэрка» знайшло ў сеціве прыклад, як беларуска практычна яго дэманструе на фоне архітэктурнага помніка.

Эксперымент з кіпнем каля касцёла ў Гервятах Астравецкага раёна. Студзень 2026 года. Скрыншот: threads.com/@ka.minskaya

Назва пайшла ад імя танзанійскага школьніка Эраста Мпембы, які яшчэ ў 1960‑я заўважыў пры гатаванні марозіва, што гарачае яно застывае хутчэй за халоднае. У выпадку з кіпнем часта гарачая вада цалкам выпараецца, не далятаючы да зямлі.

Пры ўсёй нагляднасці дакладных навуковых абгрунтаванняў гэтаму пакуль няма. Здагадкі такія:

  • гарачая вада хутчэй губляе масу з-за выпарэння, замарожваецца меншы аб'ём, а яшчэ чым хутчэй выпараецца, тым хутчэй астуджаецца;
  • у гарачай вадзе больш актыўныя канвекцыя і перамешванне, значыць, цяпло хутчэй сыходзіць;
  • у халоднай вадзе больш раствораных газаў, а яны могуць тармазіць крышталізацыю лёду.

Беларусы такія эсперыменты ўжо ставяць. Кіпень для гэтага прывезлі ў тым ліку да вядомага касцёла ў Гервятах.

«У Беларусь прыйшлі маразы. Выліла кіпень — і атрымаўся сапраўдны зімовы феерверк», — расказала адна з карыстальніц Threads і прадэманстравала эфект.

Посмотреть в Threads

У каментарах, праўда, не ўсе ўхвалілі такія доследы, пабачыўшы ў іх небяспеку для здароўя:

«Добра, што феерверк, а не накіраванне ў апёкавае аддзяленне».

«Хто гэтыя людзі, свядома льюць кіпень над галавой? І яшчэ і ўверх паглядзяць, ці атрымалася».

«Гэта як з петардамі. Можна атрымаць апёк твару, вачэй, галавы… Але выглядае, вядома, ваў!»

«Літаральна ў мінулым годзе бачыла такое відэа, як дзяўчына атрымала апёкі праз такі феерверк. Неяк трэба думаць, што прыгожа, а што бяспечна».

«Згодная, бяспека важнейшая. Я загадзя паспрабавала і рабіла ўсё вельмі акуратна пры моцным марозе. Дзякуй за клопат», — адказала на такія каментары аўтарка паста.

Каментары4

  • ?!
    14.01.2026
    Если не не успевший остыть кипяток в глаза попадет, то микрокристаллы льда. Это ж надо до такого додуматься.
  • няма такога эфекту
    14.01.2026
    Гарачая вада, перад тым, як замерзнуць, павінна перш зраўняцца тэмпературай з халоднай. І чым яна ў гэты момант адрозніваецца ад яе?
  • ёсць такі эфект
    14.01.2026
    няма такога эфекту, яна адрозніваецца масай, бо больш паспела выпарыцца ў выпадку гарачай. І насычанасцю азотам і кіслародам. Гэта напісана прама ў артыкуле. Магчыма, нечым яшчэ.

    Ніколі не стаўце знак роўнасці паміж "няма такога эфекту" і " у мяне няма тлумачэння для гэтага эфекту". Дакладнае тлумачэнні бывае знаходзяць толькі праз дзесяцігоддзі пасля таго, як эфект зафіксуюць эксперыментальна.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

Пацярпелых у Бранскай вобласці перавязуць у Беларусь1

РНБА Украіны: Правакацыя нікчэмная і мае ўсе прыкметы скаардынаванай аперацыі без якіх-небудзь фактычных доказаў14

У Брэсце паставілі скульптуру «Сцяг над рэйхстагам» ФОТАФАКТ22

З'явіўся поўны тэкст меркаванага амерыканска-іранскага мемарандума аб спыненні вайны ў Іране5

Пяскоў расказаў пра адказ Расіі пасля ўдару па беларускім аўтобусе пад Бранскам15

Ціханоўская: Ізалюючы дыктатараў, мы павінны інвеставаць у людзей і іх еўрапейскія памкненні7

Трамп: Зяленскаму і Пуціну трэба сустрэцца, але яны не ведаюць, як4

Пуцін упершыню за сем месяцаў выехаў за межы Масквы і Пецярбурга4

Губернатар Бранскай вобласці апублікаваў фотаздымкі беларускіх дзяцей з бальніцы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць