Новыя дэталі знікнення Анатоля Котава. Яхта з ім змяніла курс на Абхазію, дзе яго вывелі супрацоўнікі ФСБ. Але выкраданне ці інсцэніроўка?
-
18.06.2026Гэта ГУ ГШ
-
18.06.2026Зразумела, што:
1. Котаў не дабравольны ўдзельнік гэтай складанай спецаперацыі. Калі б патрабавалася эвакуацыя агента, гэта можна было б зрабіць значна прасцей - праз прамы авіярэйс з той жа Турцыі або ААЭ.
2. Чаму не паведамілі пра затрыманне публічна? Не пра ўсіх паведамляюць: для прыкладу новы фільм ОНТ, дзе паказвалі байцоў ПКК за кратамі, пра затрыманне якіх дагэтуль не казалі.
3. КДБ/ФСБ былым сваім помсціць больш жорстка. Самі вядомыя факты помсты значаць відавочнае: не ўсе былыя заставаліся агентамі, некаторыя лічыліся здраднікамі.
4. КДБ/ФСБ першае, што робіць вельмі часта - гэта дае дэзінфармацыю, што затрыманы - сам агент і сам усіх зліў. Першыя некалькі каментарыяў менавіта такія, спроба перанесці фокус увагі з тэрарыстычнай аперацыі КДБ/ФСБ на асобу, супраць якой яна выконвалася. -
18.06.2026., "Калі б патрабавалася эвакуацыя агента, гэта можна было б зрабіць значна прасцей - ..."
Калі б патрабавалася ліквідацыя, дык гэта таксама можна было б зрабіць значна прасьцей. -
18.06.2026Не пагаджуся: не было простых "ліквідацый" у Еўропе ў апошнія гады (акрамя Скрапецкага, але там, можа, і чачэнцы або ўвогуле асабісты хэйтар замаўляў).
Але зараз, хутчэй, не эвакуацыя і не ліквідацыя, а захоп. -
18.06.2026., калі захоп, дык дужа прыдуркаваты, доўгі, з вялікай колькасьцю ўдзельнікаў, з шматлікімі кантактамі, зь іх засьветкамі пры перасячэнні межаў і партовым афармленьнем ,.. замест таго, каб адправіць тавар дыпляматычным кантэйнерам(магчымы варыянты), самай кароткай і хуткай дарогай.
Не падобна да ФСБ, такі захоп больш адпавядае метадам мафіі, крыміналу. У такім выпадку трэба рабіць акцэнт на эканамічную дзейнасьць Котава, крыніцы даходаў, рахункі, трэкінг грошаў па рахунках, іх паходжаньне, у тым ліку ў перыяд яго знаходжаньня ў Беларусі... Ён мог банальна абнесьці кампаньёнаў у нейкіх іх схемах, альбо на нейкім этапе перашкодзіць атрымаць добры куш, цяпер або раней. Ягоная раптоўная апазыцыйнасьць магла быць банальна ўцёкамі ад былых кампан'ёнаў... -
18.06.2026Крыміналу проста чалавек без грошай, эканамічнай мэтаздольнасці не патрэбны. А ўладзе патрэбны. Тым больш, калі быў загад зверху "знайсці і прывезці".
І што мы ведаем пра рацыянальнасць лукашыстаў пасля пасадкі самалёта з Пратасевічам?
Дарэчы, ў 2018-м выходзіў прароцкі кліп ананімнага мінскага аўтара на песню Громыка "Доставить в Москву". У інтэрнэце яшчэ можна знайсці. -
18.06.2026., Хто ведае, з грашыма ён быў, ці не ? Празрыстым ён ня быў, калі хаваў свае пляны нават ад сямейных і, ня выключана, у мэтах іх бясьпекі, у тым ліку.
-
18.06.2026Што мутны, факт. Што агент увесь час, не. Ёсць такія, са сваёй лініяй, як Цапкала, Балкунец, Карач і г.д.
У гісторыі важная дэталь: падобна, што яго развялі на нібыта перспектыўныя перамовы з "элітамі" (як Федуту, Костусева). -
18.06.2026., Што разьвялі, факт, што на палітыцы, як Фядуту, - наўрадці. Была б то палітыка, дык не шыфраваўся б гэтак зацята. Зманіў і на рабоце, і ў сям'і.
Завабілі нейкай надзейнай камерцыйнай аферай, як старога кампан'ёна з мінулага, "взялі в дело", нібы без яго сувязяў і старых кантактаў ніяк. -
19.06.2026У пачатку арыгінальнага тэксту даследавання БРЦ ёсць ключавая фраза, якая дапамагае зразумець матывы Котава і сэнс спецаперацыі:
«Ён мне сказаў, што, магчыма, праз пару месяцаў усё зменіцца, і мы зможам паехаць дадому.»
Яна выдзелена і паўтараецца тры разы. У тэксце НН яна таксама прыводзіцца, але недзе далей, у сярэдзіне шостага абзаца, паміж іншым.
Таксама пры пераказе даследавання тут знік першы раздзел пад назвай "Вораг дзяржавы" і словы "беларускі апазіцыянер" з загалоўку (саўтары даследавання OCCRP і DW таксама давалі ў сваіх загалоўках "Belarusian Dissident" і "Belarusian exile").
Замест іх з’явілася ацэнка "Але выкраданне ці інсцэніроўка?" і такі ж сказ у падводцы "магла быць як выкраданнем палітыка, так і яго інсцэніроўкай з мэтай вываду агента" - ён жа пайшоў у анонсы артыкула ў сацсеткі.
Лічу гэта акуратнай і неэтычнай маніпуляцыяй з дадаткам уласнага меркавання, якому больш месца ў асобным аналітычным матэрыяле, а не прамым пераказе даследавання, дзе ніяк не чакаеш такога.
Сам даўно знаёмлюся з арыгіналамі матэрыялаў, бо ў перадрукоўках часам губляюцца ілюстрацыі, інтэрактыўныя медыя і мапы, важныя і цікавыя падрабязнасці.
І гэта тлумачыць, чаму іншыя чытачы "НН", і, ў першую чаргу, тыя, хто хутка фарміруе высновы па загалоўках, масава схіліліся да версіі "вывад агента". -
19.06.2026., Я гэты сказ бачыў, і не надаю яму значнасьці, бо ён нічога не тлумачыць... Няўжо вы ўсур'ёз лічыце, што такі добра адукаваны чалавек, чалавек сыстэмы, які ведае яе знутры, быў ня ў стане бачыць палітычную сытуацыю, аналізаваць яе, і разумець, што там няма ніякіх рэальных прадпасылак на тыя зьмены, якія б дазволілі вяртацца дамоў завочна асуджаным ?
То бок, сказ той ёсьць, а кантэксту, зь якога ён выйшаў, і які яго тлумачыць, няма. Ёсьць толькі разуменьне, што гэты чалавек аб'ектыўна ня мог мець спадзевы на хуткія й кардынальныя зьмены ў Беларусі, а ўзровень ягоных ведаў ды інфармаванасьці ня мог дазволіць яму падмануцца.
Фраза тая магла быць проста дзеля падтрымкі аптымізму суразмоўцы. Нішто не замінае разглядаць яе так. Галоўнае пытаньне, чаму ён хаваў свае намеры ад супрацоўнікаў, меркаваных адзінадумцаў і сваякоў, паасобку й агулам... Вы ж ня лічыце, што ён марыў пра лаўры героя-адзіночкі, бачыў сябе new-ігнатгрынявіцкі ? Абсурд. Такое тлумачыцца толькі нейкай двайной дзейнасьцю, і маю думаць, што непалітычнага характару. -
19.06.2026Як Цапкала і Балкунец лічаць, што паўплывалі на ЗША і дамагліся вызвалення часткі палітвязняў, так і Котаў мог лічыць, што праз перамовы праз свае кантакты ў сістэме можа дамагчыся прыпынення пераследу эмігрантаў. Эга тут таксама працуе, так.
Бяспечнае вяртанне карнікі абяцалі і абяцаюць пры працы з многімі апазіцыянерамі. Недзе падобнае выконваецца: напрыклад, пасля выплат за данаты 2020-га людзей насамрэч не чапаюць (у вядомых мне выпадках, не буйных памераў).
У магчымасць нейкай адлігі верыць добрая палова апазіцыі. Ёсць і частка, якая верыць, што санкцыі замінаюць і што трэба адцягваць Лукашэнку ад Расеі.
Падмануць прасцей, калі сам марыш аб чымсьці.
Таму ваша апеляцыя да рацыянальнасці тут не аргумент. Калі б Котаў быў цалкам рацыянальны, ён, мабыць, не паспяшаўся пераабуцца ў 2020-м, калі вырашыў, што Лукашэнка ўсё. А ў апошнія гады меў бы іншыя погляды і іншых сяброў.
А фраза была сказаная не аднаму чалавеку: "яшчэ некалькім знаёмым за некалькі дзён да знікнення" (ў арыгінальным тэксце).
Вядома, ў пераказе яна так падана, што чытачы "не надаюць ёй значнасці". Цяжка прызнаць маніпуляцыю над сабой, бо саміх сябе таксама лічым цалкам рацыянальнымі. -
19.06.2026., Цапкала й Балкунец гавораць тое, што ім карысна гаварыць, каб на іх не забылі. Ім усё роўна, што гаварыць, яны мяняюць павестку адпаведна зьменаў сітуацыі, якая мяняецца асобна й незалежна ад іх. Словы іхныя нічога ня значаць для іх саміх, у першую чаргу. Дзіўна, што вы ўвогуле прыцягнулі гэтыя асобы дзеля прыкладу.
Сказ той ня мае значнасьці, бо прыведзены тут без кантэксту, а не таму, што нехта паддаецца маніпуляцыям, бо мы ж не дзяўчаткі, каб аддавацца проста словам, нам трэба нешта большае, а большае тут не далі. Магчыма, што кантэкст ёсьць, але ў артыкул ён не патрапіў, таму й прыстасоўваць той сказ да высноваў не выпадае.
Тым сказам аўтар спадобіўся Дзікенсу, майстру прымітыўнага дэтэктыву(жартую), каб надаць кірунак вашым развагам без ніякіх аснаваньняў.
Увогуле артыкул падобны на пераказ чутак, дае мала вартай увагі інфармацыі. Таму развагі, як вашыя, так і мае, дужа ўмоўныя, іх проста няма на чым будаваць усур'ёз, у тым ліку й расследвальнікам. :)
Што да веры ў мвгчымую адлігу добрай паловы апазіцыі, дык яна, як і вера ў Бога, ці ў Бабу Ягу, нічым не падмацавана й ні на чым не грунтуецца. Гэта ўласьціва людзям ня маючым звычкі да аналізу падзеяў, гісторыі, і да цьвярозага ўспрыняцьця рэальнасьці. Паставіць сп.Котава ў адну шыхту з тымі веруючымі, будзе вялікай памылкай, прымаючы ў разьлік ягоную адукацыю, былую дзейнасьць й досьвед. Гэта выключаецца цалкам. -
19.06.2026Важна падзяляць факты ад версій.
Калі верыць, што даследаванне перадала факты верна, то маем мінімум 5 сведчанняў пра гэтую фразу, сказаную мінімум 4 людзям.
Таксама яшчэ адна фраза, якая знікла пры перадрукоўцы: "ён загарэўся ідэяй выкарыстоўваць кантакты ў спартовым асяроддзі для дыялогу паміж Менскам і заходнімі дыпламатамі аб вызваленні палітвязняў — сустракаўся з памочнікамі амбасадараў у Варшаве і Вільні і намякаў, што ў яго застаюцца інсайдары ў Беларусі, часам загадзя анансуючы будучыя вызваленні."
Вы сумняваліся, што ён можа верыць у такое, а ён сам казаў. Таму лепш усё ж азнаёмцеся з поўным матэрыялам.
Гэта і ёсць кантэкст. Ён добра ўпісваецца ў версію пра захоп за палітыку і дрэнна, складана ў іншыя версіі вываду агента або бізнес-канфлікту.
Да пералічаных асоб Котаў блізкі па былому ўдзелу ў сістэме, па навучанню ў Маскве, па медыйнаму супрацоўніцтву з 2020-га. Яны ўсе суарганізатары «Форуму дэмакратычных сіл Беларусі».
У іх блізкая палітычная пазіцыя і матывы.
Да гэтых "мутных" людзей я б не прымяняў тэрмін "рацыянальнасць". Тым больш, калі яго падманулі былыя "сябры", выцягнуўшы ў фатальную паездку, значыць, ў адукацыі і досведу Котава, ў якія Вы так верыце, таксама былі свае абмежаванні і слабыя месцы. -
18.06.2026крот самый обычный
-
18.06.2026Да ничего удивительного, то, что и всегда. Котов планомерно и целенаправленно работал на режим всю дорогу, и все его якобы оппозиционные инициативы — это чистая работа в интересах Минска. Взять тот же «Альянс расследователей» (Абрамов, Семашко, Приходько) в первую очередь. Да и если просто посмотреть на круг его общения здесь — Бульба, Абрамов, Болкунец, Радина — это же отличная команда людей, которые за всё время реально против режима абсолютно ничего не сделали.
Для тех, кто следит за фактами, тут давно всё очевидно. Об этом ведь уже открыто писали в расследованиях на основе баз данных: за Котовым тянется прямая связь с Владимиром Поповым — кадровым разведчиком ГРУ и бывшим сотрудником Службы безопасности Лукашенко. Они официально являлись соучредителями ООО «Наследие2019», созданного сразу после Европейских игр. Так что нынешний вывоз Котова сотрудниками ФСБ через Абхазию — это просто закономерный финал эвакуации агента, чья легенда окончательно рухнула -
18.06.2026даведка, непераканаўча. Высновы раздзьмутыя, пустыя. Котаў шмат ведаў. Меў рацыю хто і якім чынам працуе на сістэму. Ведаў шмат людзей сістэмы асабіста і мог проста выяўляць “засланцаў” па іх паводзінах. Пад маркай бізнэсу выманілі і проста забілі.
-
18.06.2026А Вы той (тая) "даведка", што пісала тут летась, або фэйк, які неаднойчы выкарыстоўвалі боты гэбні?
Калі тая, то чаму знікалі і ці можаце нагадаць, што мы абмяркоўвалі пра Кібер-партызан або што Вы даведаліся самі і расказвалі пра "напад" на Азаронка. -
18.06.2026Справка, "Котаў шмат ведаў...хто і якім чынам працуе на сістэму."
Калі ведаў, дык у яго было дастаткова часу 1) падзяліцца ведамі, 2) не патрапіць у пастку да людзей, якіх ведаў. Аднак ён як раз і апынуўся ў кампаніі тых, каго ведаў, зрабіў гэта дабраахвотна й не праінфармаваў нікога, нават родных (як тыя цьвердзяць), куды едзе й да каго... Чаму ? -
18.06.2026Жвір , часам здаецца, што ты наўмысна накідваеш на тэмы лайна. Котаву адпомсціў стары сіпаты злыдзень. Гэта самая першая падстава. Астатняе, негалоўнае - забіць каб не рассказаў. Ён дыпламат. А дыпламаты ведаюць нават тое, як крэкчуць на ўнітазе вялікія vipы. А там, дзе ён папрацаваў яшчэ, шмат цікавага.
-
18.06.2026Маляр, не.
-
19.06.2026Маўчыць "даведка". Значыць, фэйкавая.
-
18.06.2026МГИМО - гэта інстытут КДБ/ФСБ.
Каб яго арыштавалі, то напэўна паведамілі. А выглядае ўсе як з той Мельнікавай.
Усе гэтыя сувязі, знаемства, сустрэчы - усе даволі цьмяна -
18.06.2026%, выглядит по одной схеме, внезапное прозрение как у мельниковой, мартыновой, гнета, котова
-
18.06.2026Как можно просто извозиться в дерьме, Паша.
-
18.06.2026Кот+Валет=Коллеги
-
18.06.2026Абзац, у якім "расследавальнікі звяртаюць увагу на рэакцыю польскіх уладаў на знікненне Котава", нібы не ў тэму. А навошта ён спатрэбіўся ? А каб ніхто не падазраваў, што ўся гэтая інфармацыя атрымана пры ўдзеле і з дапамогай польскіх адпаведных структураў. Або выключна толькі імі. Некаторыя падрабязнасьці тут добра на гэта ўказуюць.
-
19.06.2026Жвір , польскія ўлады не павінны займацца палітычнымі уцекачамі, калі тыя з'ехалі за мяжу ЕЗ. Гэта пазначана ў правілах паводзін уладальнікаў абароны
-
18.06.2026круг знакомств на 99% кричит - это крот.
вывели агента. вот и вся история. -
18.06.2026политзек, крот это именно ты.
-
19.06.2026[Рэд. выдалена]
-
19.06.2026А што думае на гэты конт жонка Котава?
Дык гэта альмаматар фсб.