Гісторыя

«Кава з гісторыкам» запрашае на круглы стол пра суд і права ў Вялікім Княстве Літоўскім

21 чэрвеня а 15:00 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве (Foksal 11) пройдзе круглы стол «Суд і права ў ВКЛ другой паловы XIII — XVIII стагоддзя».

Правасуддзе з'яўлялася адным з найважнейшых складнікаў і атрыбутаў палітычнай улады, сродкам непасрэдняй камунікацыі і ўзаемадзеяння названай улады і грамадства. Належнае/неналежнае выкананне судовай функцыі вызначала аўтарытэт і легітымнасць гэтай улады, ступень лаяльнасці грамадства, розных супольнасцяў і сацыяльных груп у адносінах да яе, правакавала сацыяльныя і палітычныя рухі, інтэлектуальны і палемічны дыскурсы, прыняцце важных палітычных рашэнняў. 

Такім было значэнне судовай сістэмы і ў Вялікім Княстве Літоўскім цягам усяго перыяду свайго існавання. Ёсць падставы меркаваць, што менавіта судовая функцыя стала адным з найважнейшых фактараў тэрытарыяльнага росту гэтай дзяржавы, інтэграцыі яе зямель і розных з пункту гледжання культуры, рэлігіі і ідэалогій супольнасцяў у адну палітычную сістэму, унутраных пераўтварэнняў, якія прывялі да ўзнікнення ў 1569 г. новага палітычнага ўтварэння — Рэчы Паспалітай, якая надоўга аб'яднала Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае.

  • Як адрозніваліся судовыя сістэмы краін, якія існавалі ў Сярэднявеччы і Новы час, ад сучасных?
  • У чым заключалася спецыфіка судоў Вялікага Княства Літоўскага, ад судоў іншых краін-суседзяў?
  • Якія суды шляхта як «палітычны народ» Вялікага Княства лічыла ідэальным?
  • Як з'явіўся Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага і якім было яго значэнне для шляхты?
  • Як працавала зменлівая і складаная судовая сістэма Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XIII — XVIII стагоддзя.
На гэтыя і іншыя пытанні пастараюцца даць адказы ўдзельнікі круглага стала Аляксандр Груша, Андрэй Мацук і Андрэй Радаман.

Прадметам увагі паслужаць суд вялікага князя і паноў рады, гродскія і земскія суды, асэсарскі суд, Трыбунал Вялікага Княства, а таксама іншыя судовыя інстытуты.

Трансляцыя і запіс сустрэчы будуць на YouTube-канале.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Ад бязвыхаднасці з'ездзіў у Беларусь, дзе яму зрабілі аперацыю». Пабрацім расказаў, што вядома пра арыштаванага каліноўца Андрэя Сяргеева2

«Ад бязвыхаднасці з'ездзіў у Беларусь, дзе яму зрабілі аперацыю». Пабрацім расказаў, што вядома пра арыштаванага каліноўца Андрэя Сяргеева

Усе навіны →
Усе навіны

У Падмаскоўі пасля атакі на НПЗ прайшоў «чорны дождж»5

КДБ запрашае на гутаркі людзей, звязаных з ЕГУ

«Белпошта» выпусціла скрынку для пасылак з магілёўскай ратушай, але пераблытала яе з іншым будынкам

Галы Эрлінга Холанда на чэмпіянаце свету выклікалі мікраземлятрусы ў Нарвегіі

Самы працяглы ў свеце авіярэйс запусцяць у наступным годзе: пасажыры будуць знаходзіцца ў небе 22 гадзіны1

МЗС выклікала часовага паверанага Украіны і ўручыла яму ноту пратэсту7

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы18

СБУ сцвярджае, што перахапіла расійскі дакумент, з якога вынікае, што ўкраінскіх БПЛА над трасай пад Бранскам не было10

Закрываецца папулярная мінская пякарня LЁN8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ад бязвыхаднасці з'ездзіў у Беларусь, дзе яму зрабілі аперацыю». Пабрацім расказаў, што вядома пра арыштаванага каліноўца Андрэя Сяргеева2

«Ад бязвыхаднасці з'ездзіў у Беларусь, дзе яму зрабілі аперацыю». Пабрацім расказаў, што вядома пра арыштаванага каліноўца Андрэя Сяргеева

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць