Грамадства1212

Найлепшы архівіст Беларусі — 2020 аднойчы данёс на суседзяў. У 2025‑м яго самога асудзілі за палітыку

Пад рэпрэсіі трапіў намеснік загадчыка аддзела Нацыянальнага архіва Уладзімір Монзуль.

Уладзімір Монзуль. Фота з ягонай старонкі ў фэйсбуку

Уладзіміру Монзулю 36 гадоў. Ён мінчук, скончыў Мінскую лінгвістычную гімназію і ліцэй №2. Пасля школы паступіў на гістарычны факультэт БДУ, адкуль выпусціўся ў 2011 годзе з кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў.

Пазней Монзуль прайшоў магістратуру (2012) і аспірантуру (2016), напісаўшы больш за 20 навуковых прац. Яго навуковыя інтарэсы ахоплівалі гісторыю Старажытнага Рыма — ён даследаваў грамадзянска-прававы статус італійскіх саюзнікаў Рыма, дзейнасць братоў Гракхаў і палітычную барацьбу ў эпоху позняй Рэспублікі. Другой вялікай тэмай стала гісторыя савецкай Беларусі: Монзуль вывучаў паўсядзённае жыццё мінчан у 1944‑1953 гадах, дзяржаўны знак якасці СССР, планы пабудовы атамных станцый у Савецкай Беларусі і нават становішча мусульманскіх абшчын у БССР.

З 2017 года Монзуль працаваў у Нацыянальным архіве, дзе пазней стаў намеснікам загадчыка аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і ў 2020 годзе быў прызнаны найлепшым архівістам Беларусі. У вольны ад працы час ён любіць квізы, куды хадзіў разам з кампаніяй калег.

19 кастрычніка 2020 года Уладзімір зрабіў палітычны данос у міліцыю, паведаміўшы пра ўлётку з заклікам да ўсебеларускай забастоўкі, якую знайшоў на дошцы аб'яваў у пад'ездзе дома па вуліцы Алеся Бачылы. Наступствы яго ўчынку невядомыя.

Летась Брэсцкі абласны суд асудзіў архівіста паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»), а таксама часткі 1 артыкула 130 («распальванне варожасці»). Прысуд ужо ўвайшоў у законнае дзеянне.

Монзулю прысудзілі хатнюю хімію.

Сутнасць абвінавачанняў, як і прысуд, дакладна невядомыя. Вядома таксама, што пасля сакавіка 2025 года мужчыну звольнілі з Нацыянальнага архіва.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • М
    09.01.2026
    У свой час многія з тых, хто пісаў даносы, выкідваў людзей з працы, вучобы, несправядліва і нізавошта судзіў, фабрыкаваў выбары, хто зьбіваў і забіваў, будуць казаць, што іх "прымусілі", яны "проста выконвалі загад", але ў душы яны былі з народам, за свабоду, дэмакратыю і незалежнасьць, у паліцы быў томік Быкава, сьпявалі на застольлі беларускія песьні. Многія нават пойдуць у палітыку, зоймуць адказныя і кіраўнічыя пасады. Многія назавуць свае арганізацыі ня проста "Жыве Беларусь", але як-небудзь супэр-мэга Нацыянальная Народная Патрыятычная Рэспубліканская Кансэрватыўная партыя. Гэта непазьбежна, і спыніць можа толькі люстрацыя.
  • M (іншы)
    09.01.2026
    А што калі яго "данос" на нейкую паперку на дошцы проста ставіў мэтай чым-н заняць "міліцыю" - ну што можна зразумець па паперцы.. а час на тое каб хаця б даехаць - трэба патраціць. і лепей на такое чым на "рэальную працу па пошуку нязгодных". умоўна - правіселя паперка 2-3 дні - каму трэба і так яе ўбачылі - і цяпер можна і тым даць "папрацаваць"... ен жа не здаваў некага, каго можна ў той момант затрымаць...
  • Лейцар коркавы
    09.01.2026
    M (іншы), мо вы маеце рацыю. Адкажыце, шаноўныя, сёньня бачыў, як дзяцюк адкопваў свой БМВ - кідаў снег на дарогу, якую пачысцілі адмысловыя машыны, апасьля чаго з'явіўся шчэ адзін штучны спячы паліцэйскі. Праз 3 самаходы дзяўчына адкопвала свой нісан, яна насіла на шуфлі снег наперад. Вось мне трэба было ў ДАІ патэлефанаваць, каб яму штраф далі, ці я стукач адразу. На маркі самаходаў мне ўсё роўна.

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць