Свет22

Кіраўнік СБУ падаў у адстаўку

Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Малюк сыдзе ў адстаўку

Фота: тэлеграм-канал Уладзіміра Зяленскага

Сустрэліся з Васілём Малюком. Падзякаваў яму за баявую працу і прапанаваў засяродзіцца менавіта на такой працы», — гаворыцца ў заяве Уладзіміра Зяленскага.

Раней у панядзелак украінскія СМІ паведамлялі, што Малюк пагадзіўся пакінуць пасаду кіраўніка Службы бяспекі Украіны. Яшчэ раней з’явіліся паведамленні пра намер Зяленскага звольніць Малюка на фоне іншых кадравых перастановак, у тым ліку прызначэння кіраўніка ваеннай разведкі Кірыла Буданава кіраўніком Офіса прэзідэнта.

«Наперадзе — больш украінскіх «асіметрычных аперацый» супраць Расіі, больш «моцных вынікаў». Васіль Васільевіч умее гэта лепш за ўсё і менавіта гэтым працягне займацца ў сістэме СБУ», — заявіў Зяленскі.

«Даручыў Васілю Малюку зрабіць кірунак нашых асіметрычных аперацый наймацнейшым у свеце. Для гэтага ёсць і рэсурсы, і належная палітычная падтрымка. Разам таксама абмеркавалі кандыдатуры, каб выбраць новага кіраўніка СБУ», — дадаў прэзідэнт Украіны.

Адстаўку Малюка павінна зацвердзіць Вярхоўная Рада Украіны. Сам ён напісаў: «Сыходжу з пасады кіраўніка Службы бяспекі. Застаюся ў сістэме СБУ, каб рэалізоўваць асіметрычныя спецаперацыі сусветнага ўзроўню, якія і надалей будуць наносіць ворагу максімальныя страты».

Каментары2

  • Імя праўды
    05.01.2026
    Рэдакцыя, напішыце, як зяленскі прымушаў Малюка сыйсці, нягледзячы на ягоную нязгоду і тое, што некалькі аперацый кшталту "Павуціння" амаль падрыхтаваныя.
  • бабруйчанін
    05.01.2026
    Імя праўды
    Прымушал і Прымусіл
    Нават пасля зварота да глаўверхглаўнакамандушчэга камандзіраў уплывовых
    Ні паслухал офіс Ермака адмовіўся выконваць загады супраць набУ па міндічцукерманах і вось ..
    З Залужным яшчэ горш..
    Гэта калі клопат аб сабе сваіх і адсутнічае клопат аб Украіне
    ..

Цяпер чытаюць

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка7

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка

Усе навіны →
Усе навіны

Сябар начальніка аховы Пуціна быў удзельнікам і спонсарам вяселля сына Трампа6

Знялі з пасады галоўнага міліцыянера Віцебшчыны4

Паміж Мінскам і Маладзечнам запускаюць паскораныя электрычкі3

У Гродне цалкам адмовіліся ад пракатных самакатаў і ровараў. Нібыта па просьбе жыхароў

Карціну, якая атрымала прыз на Венецыянскім фестывалі, у Ізраілі назвалі «здрадай дзяржаве»27

«Танечка была вельмі пяшчотнай і ласкавай». У Мінску развіталіся з жорстка забітай жанчынай3

Расійская агентура выкарыстала нейрасетку Claude для крадзяжу і для ўплыву на выбары2

У Мінску адкрыўся філіял Нацыянальнага мастацкага музея2

Белая ліса завітала ў двор пад Лагойскам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка7

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць