ЦРУ пацвердзіла, што Украіна не цэліла ў Пуціна ці ў яго рэзідэнцыю падчас свайго ўдару дронамі
У ЗША прыйшлі да высновы, што Украіна не планавала атакаваць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна або адну з яго рэзідэнцый падчас нядаўняга ўдару беспілотнікамі. Пра гэта паведаміла выданне The Wall Street Journal са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў у сферы нацыянальнай бяспекі. Такія высновы супярэчаць заявам Масквы, якая сцвярджала, што нібыта Кіеў спрабаваў забіць расійскага лідара.

Гэтыя звесткі з’явіліся на фоне таго, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп публічна паставіў пад сумнеў расійскую версію падзей.
Па словах амерыканскага чыноўніка, Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне таксама не знайшло ніякіх доказаў спробы нападу на Пуціна. Пры гэтым ЦРУ адмовілася ад афіцыйных каментароў.
Як адзначаецца, мэтай украінскага ўдару быў вайсковы аб’ект, які ўжо раней падвяргаўся атакам з боку Кіева. Ён знаходзіцца ў той жа вобласці, што і загарадная рэзідэнцыя Пуціна на Валдаі, але не ў непасрэднай блізкасці да яе.
31 снежня Трамп распаўсюдзіў спасылку на рэдакцыйны артыкул New York Post, у якім сцвярджалася, што заявы Расіі пра нібыта атаку на Пуціна сведчаць пра тое, што менавіта Масква перашкаджае дасягненню міру.
Раней Пуцін падчас тэлефоннай размовы з Трампам заяўляў, што ўкраінскія дроны нібыта былі накіраваныя на яго рэзідэнцыю каля Валдайскага возера ў Наўгародскай вобласці. Трамп прызнаўся, што быў вельмі раздражнёны гэтымі абвінавачаннямі. Адказваючы на пытанне, ці маюць ЗША доказы такой атакі, ён дапусціў, што яе магло і не быць, хоць Пуцін сцвярджаў адваротнае.
Украіна катэгарычна адхіліла ўсе абвінавачанні, падкрэсліўшы, што Пуцін спрабуе знайсці падставу для пагаршэння адносін паміж Вашынгтонам і Кіевам, а таксама для аслаблення ўкраінскіх пазіцый на мірных перамовах, якія ЗША вядуць з мэтай спынення вайны.
Трамп зарэпосціў артыкул «Пустаслоўе Пуціна пра «ўдар» па ім паказвае, што менавіта Расія стаіць на перашкодзе міру»
Лукашэнка пра заяву Расіі аб «атацы дронаў» на рэзідэнцыю Пуціна: Найдзічэйшы тэрарызм, але Пуцін не адмовіцца ад міру
«Не было ні гудзення, ні выбухаў». Сур’ёзныя нестыкоўкі ў версіі РФ пра атаку на рэзідэнцыю Пуціна
Расія абвінаваціла Украіну ў атацы на рэзідэнцыю Пуціна, пагражае адплатай
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026
Каментары
Атрымліваецца удар быў, адзіна пытанне, якія былі целі?