Свет

Кааліцыя на чале з Саудаўскай Аравіяй ударыла па порце ў Емене

Кааліцыя, якую ўзначальвае Саудаўская Аравія і якая падтрымлівае міжнародна прызнаны ўрад Емена, 30 снежня нанесла авіяўдар па порце ў горадзе Эль-Мукала. Паводле інфармацыі саудаўскага агенцтва SPA, удар быў нанесены з-за паставак узбраення, якія нібыта паступалі туды з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў без узгаднення з кааліцыяй. Паводле афіцыйных звестак, пацярпелых няма.

Фота: Saudi state television / AP

Прадстаўнік кааліцыі заявіў, што два судны з ААЭ прыбылі ў порт напрыканцы снежня, адключылі сістэмы сачэння і выгрузілі вялікую колькасць зброі і вайсковай тэхнікі. Такія дзеянні, на думку Саудаўскай Аравіі, парушаюць рэзалюцыю Рады Бяспекі ААН і пагражаюць бяспецы рэгіёна. Пасля назірання за грузам авіяцыя кааліцыі нанесла «абмежаваны» ўдар па ўзбраенні.

Як сцвярджаецца, пастаўкі былі прызначаныя для падтрымкі Паўднёвай пераходнай рады — сепаратысцкай сілы, якая дзейнічае на поўдні і паўднёвым усходзе Емена і карыстаецца падтрымкай ААЭ.

Рашэнне аб аперацыі было прынята пасля просьбы кіраўніцтва Емена аб абароне мірнага насельніцтва. Саудаўская Аравія заявіла, што і надалей будзе перашкаджаць любой няўзгодненай вайсковай падтрымцы гэтай структуры.

СМІ адзначаюць, што авіяўдары паглыбілі напружанасць паміж Саудаўскай Аравіяй і ААЭ, якія раней выступалі саюзнікамі ў еменскім канфлікце. Улады Емена ўвялі надзвычайнае становішча на 90 дзён, абвінавацілі «мяцежныя сілы» ў спробах падзелу краіны і скасавалі пагадненне аб вайсковым супрацоўніцтве з ААЭ.

Грамадзянская вайна ў Емене працягваецца з 2014 года, калі хусіты захапілі сталіцу краіны Сану. З таго часу ў краіне сфармавалася некалькі цэнтраў улады: хусіты, міжнародна прызнаны ўрад і Паўднёвая пераходная рада, які выступае за незалежнасць Паўднёвага Емена. Нягледзячы на ранейшыя дамоўленасці і ўключэнне прадстаўнікоў Поўдня ў органы ўлады, напрыканцы года іх узброеная актыўнасць зноў узрасла.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнікі еўрапейскіх разведслужбаў не разлічваюць на спыненне вайны ў гэтым годзе — Reuters3

Фэйкавая журналістка «Новой газеты. Европа» спрабуе наняць на працу вядомых беларусаў — прапановы атрымалі Лосік, Рагатко6

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць