Свет77

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што магчымы кампраміс з Расіяй у тэрытарыяльным пытанні на сёння ў замацаванні сітуацыі па лініі судакранання. Пра гэта ён паведаміў, адказваючы на пытанні журналістаў, піша «Укрінфарм».

Уладзімір Зяленскі. Фота: УНІАН

Са слоў Зяленскага, найбольш справядлівы варыянт цяпер — заставацца там, дзе бакі знаходзяцца фактычна.

«На мой погляд, на сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім. Гэта кантактная лінія ў любым рэгіёне нашай дзяржавы. […] Гэта значыць расейцы, што тычыцца Данбаса, будуць стаяць на часова акупаванай частцы нашых Данецкай і Луганскай абласцей, і вяртаць такія тэрыторыі мы можам толькі дыпламатычным шляхам. А мы будзем стаяць і жыць на той частцы Данбаса, якую кантралюе ўкраінская ўлада».

Зяленскі падкрэсліў, што для Украіны прынцыпова важна не страціць кантроль над тэрыторыямі, якія яна ўтрымлівае цяпер. Пры гэтым ён адзначыў, што сама прысутнасць расійскага войска на ўкраінскай зямлі з’яўляецца несправядлівай.

Прэзідэнт Украіны таксама паведаміў, што Расія патрабуе ад Украіны вывесці свае войскі з Данецкай вобласці. Аднак, паводле ягоных слоў, Украіна не можа пайсці на неканстытуцыйныя крокі і пакінуць уласныя тэрыторыі, і ні ўлада, ні народ краіны не маюць такога жадання.

Зяленскі адзначыў, што ЗША шукаюць магчымыя кампрамісы і прапаноўвалі ідэю свабоднай эканамічнай зоны без войскаў і цяжкага ўзбраення. Аднак украінскі бок не верыць у бяспеку такога варыянту, бо існуе рызыка, што расійскае войска ў кожны момант зноў увойдзе на гэтыя землі.

Зяленскі падкрэсліў, што любое развядзенне сіл магчыма толькі на роўных умовах: калі адзін бок адыходзіць на пэўную адлегласць, то і другі павінен зрабіць тое самае. Толькі тады можа з’явіцца нейкая буферная зона, але да гэтага яшчэ далёка.

Таму найбольш сумленны і рэалістычны варыянт, на думку Зяленскага, — заставацца на цяперашніх пазіцыях.

Таксама ён заявіў, што калі пытанне стварэння свабоднай эканамічнай зоны ўсё ж будзе разглядацца, то канчатковую пастанову павінен прымаць народ Украіны.

Каментары7

  • Filipp
    21.12.2025
    На самрэч усё даволі проста.
    -Хто верыць, што Масква пагадзіцца на такія умовы і падпіша мірную дамову?

    Менавіта я з такое не веру, таму пры такіх умовах вайна будзе працягвацца.
    - Пры якіх умовах Масква можа спыніцца? Альбо калі захопіць Данбас, альбо калі УСУ іх разаб'е.

    -Атрымліваецца, мае сэнс працягваць вайну толькі тады, калі ёсць магчымасць разьбіць армію РФ. Менавіта я, не бачу на цяперашні час такой магчымасці ў УСУ.

    Высновы рабіце самі.
  • user
    21.12.2025
    Filipp, --> Пры якіх умовах Масква можа спыніцца? Альбо калі захопіць Данбас
    Это неправда, потому что причина войны не в территориальном споре за Донбасс. Отдать Донбасс - это лишь способ приблизить российские войска к Киеву
  • Вучыце гісторыю
    21.12.2025
    Filipp, дамовы з масквой не вартыя паперы на якой яны падпісаныя. Па-другое, нават калі зараз здаць увесь Данбас, які рф не здолела ўвесь захапіць за 11 гадоў агрэсіі і 4 гады паўнамаштабнай вайны, то гарантый што рф зноў не нападзе 0%.

Цяпер чытаюць

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін2

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч звінаваціў лукашыстаў у этнацыдзе і назваў проціяддзе яму21

«Засцілайце ложак». Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка адкаментаваў звальненне Фёдарава метафарычна4

Каля 15% беларускіх пар цярпяць ад бясплоддзя2

Кіраўнік Мінска адказаў, ці застанецца Новая Баравая вёскай

Таленавітыя людзі таленавітыя ва ўсім. А што кажуць пра Сямёна Шарэцкага яго мемуары?12

Ад Прыпяці да Каўказа. Як сям’я з-пад Мінска падарожнічае на кэмперы

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей28

Францыя ўрэгулявала 400‑гадовую тэрытарыяльную спрэчку з Нідэрландамі1

Футболку Пеле з чэмпіянату свету 1958 года прадалі амаль за 5 мільёнаў даляраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін2

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць