Здарэнні55

Па справе аб пажары на заводзе вылічальнай тэхнікі затрыманыя зваршчык і майстар

Па справе аб пажары на Мінскім заводзе вылічальнай тэхнікі затрыманы зваршчык і майстар прадпрыемства. Пра гэта паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама.

11 мая ў Мінску пры тушэнні пажару ў складскім памяшканні ААТ »МЗВТ» (вул. Прытыцкага, 62/1) загінулі чатыры супрацоўнікі ўпраўлення МНС, яшчэ чатыры — шпіталізаваныя. Агнём пашкоджана маёмасць на агульную суму каля 623 млн. рублёў (крыху менш за 18 тыс. базавых велічынь, г.зн. у асабліва буйным памеры). Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Фрунзенскага РУУС Мінска распачата крымінальная справа па ч.3 арт.304 КК (парушэнне правілаў пажарнай бяспекі).

Паводле версіі следства,

47‑гадовы рабочы (ён прайшоў адпаведную падрыхтоўку, праверку ведаў, атрымаў пасведчанне і талон аб праходжанні пажарна‑тэхнічнага мінімуму) па ўказанні непасрэднага кіраўніка — 28‑гадовага майстра — пры вытворчасці газазварачных рамонтных работ у складскім памяшканні прадпрыемства парушыў Правілы пажарнай бяспекі.

На аснове наяўных звестак следства мяркуе, што падчас працы ён не выконваў меры бяспекі, а пасля заканчэння ўважліва не агледзеў месца правядзення работ і не ліквідаваў выяўленыя парушэнні. Менавіта гэтая неасцярожнасць, мяркуюць следчыя, і стала прычынай ўзнікнення пажару ў складскім памяшканні.

З улікам выкладзенага следчы Фрунзенскага РУУС вынес пастанову аб распачынанні крымінальнай справы ў дачыненні да згаданых асоб і прыняцці яе да вытворчасці. Зараз яны затрыманыя і змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама. Разам з тым, зараз адпрацоўваюцца і іншыя версіі здарэння. Канчатковая прычына таго, што здарылася, будзе вядомая пасля атрымання вынікаў пажарна‑тэхнічнай экспертызы.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

У чатырох абласцях Беларусі выраслі цэны на праезд грамадскім транспартам

Дзевяцігадовы хлопчык у Мінску аддаў 17‑гадоваму кур'еру сейф з грашыма бацькоў1

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў7

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок4

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»4

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў6

У Беларусь завезлі чырвоныя бананы. Што за яны?5

Трамп заявіў, што хоча браць удзел у кіраванні Іранам10

У Мінадукацыі патлумачылі, чаму ў медыцынскія ВНУ не будуць набіраць платнікаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць