Эканоміка

Нацбанк расказаў, што будзе са стаўкай рэфінансавання

Нацбанк Беларусі не выключае зніжэння стаўкі рэфінансавання ў 2026 годзе. Пра гэта паведаміў кіраўнік рэгулятара Раман Галоўчанка.

Ён растлумачыў, што, паводле ацэнак Нацбанка, працэнтныя стаўкі ў 2026 годзе захаваюцца паблізу цяперашніх узроўняў, піша Office Life.

З 25 чэрвеня Нацбанк Беларусі павысіў стаўку рэфінансавання з 9,5 да 9,75%. У пачатку лістапада Раман Галоўчанка адзначаў, што стаўка рэфінансавання на ўзроўні 9,75% цяпер з’яўляецца аптымальнай для нашай краіны. Ён назваў спрэды ў 2—3% паміж узроўнем інфляцыі і стаўкай аптымальнымі — такімі яны застаюцца і цяпер.

У лістападзе гадавая інфляцыя ў Беларусі вырасла з 6,9 да 7%.

Цяпер жа Галоўчанка ўдакладніў, што калі фактычна інфляцыя будзе запавольвацца хутчэй, чым прадугледжана ў прагнозе Нацбанка, то рэгулятар не выключае крокаў па зніжэнні стаўкі рэфінансавання і, адпаведна, працэнтных ставак па дэпазітах і крэдытах.

Ён падкрэсліў, што ў выніку ўсё будзе залежаць ад рэальнай сітуацыі, якая будзе.

Паводле слоў Рамана Галоўчанкі, для захавання цэнавай стабільнасці будзе кантралявацца рост грашовай прапановы. З боку Нацбанка будуць задзейнічаныя ўсе неабходныя інструменты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць