Здарэнні11

У Гомелі вынеслі прысуд дачніку, які забіў суседа і закапаў труп у сябе на двары, а зверху пасадзіў дрэвы

У Гомелі вынесены прысуд дачніку, які забіў суседа і закапаў труп у сябе на двары. Крымінальную справу разгледзеў Гомельскі абласны суд, піша «Гомельская праўда».

6 красавіка 2025 года 77‑гадовы абвінавачаны распіваў спіртное са знаёмымі ў гасцях у аднаго з іх. Потым ён накіраваўся да сябе на лецішча разам з 45‑гадовым таварышам. Там яны працягнулі ўжываць алкаголь, і ў пэўны момант паміж імі ўзнік канфлікт.

Тады пенсіянер узяў табурэт і ўдарыў суседа па галаве, паўтарыў гэта яшчэ раз, пасля чаго нанёс больш за 30 удараў нажом, рукамі і нагамі. Мужчына памёр ад моцнай страты крыві, у тым ліку з-за пашкоджання соннай артэрыі.

У той дзень пенсіянер пайшоў начаваць да суседа на падставе таго, што дом не прагрэты і там халодна. Раніцай вярнуўся да сябе на лецішча, загарнуў труп у брызент і схаваў на ўчастку. Потым прыбраўся ў доме, каб схаваць сляды злачынства, узяў заплечнік ахвяры і накіраваўся ў абласны цэнтр. Хацеў заблытаць следства, таму пакінуў рэчы забітага ў грамадскім транспарце.

На наступны дзень ён зноў прыехаў на лецішча, выкапаў яму каля хлява і змясціў у яе труп. На ўтвораным пясчаным насыпе пасадзіў некалькі парасткаў дрэў і агарадзіў тэрыторыю невялікай агароджай. Лішкі пяску вывез у іншае месца.

Першым знікненне 45‑гадовага мужчыны насцярожыла кума забітага. Рэч у тым, што на іх тэлефонах быў устаноўлены спецыяльны дадатак, які адсочваў месцазнаходжанне кантакту ў рэжыме рэальнага часу. Аднак 6 красавіка даныя пра знаходжанне пацярпелага перасталі абнаўляцца, а сігнал перапыныўся якраз у доме абвінавачанага. Калі сваяк загінулага патэлефанаваў забойцу, каб паспрабаваць высветліць якую-небудзь інфармацыю, той адказаў, што нічога не ведае. Кум звярнуўся ў міліцыю, да пошукаў падключыліся супрацоўнікі ПВА «Сімуран». Яны знайшлі замаскіраваную магілу, а ў ёй труп.

Гомельскі абласны суд прызнаў пенсіянера вінаватым у забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю, і прызначыў яму 12 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама ён абавязаны прайсці прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

Каментары1

  • мммрм
    15.11.2025
    > ўстаноўлена спецыяльнае прыкладанне
    "Прыкладаньне" нават у слоўніках запісана выключна як нейкае дзеяньне. Калі маецца на ўвазе нейкі аб'ект які дапаўняе нешта - ужываецца слова "дадатак". Таму можа быць "прыкладаньне сілы", ці "прыкладаньне кампрэсаў", але на тэлефоне можа быць толькі "праграмны дадатак".

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканка задушыла траіх сваіх дзяцей. Цяпер за судом над ёй сочыць увесь свет, а некаторыя жанчыны сталі ў яе абарону17

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў13

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі5

«Кватэру зняць цяпер — без шанцаў». Як студэнты засяляюцца ў мінскія інтэрнаты2

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»1

Meta заплаціць 18 мільярдаў даляраў праз абвінавачанні ў шкодзе сацсетак для дзяцей3

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў12

У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць