Здарэнні11

Двум беларусам пагражае ў Польшчы да 20 гадоў турмы

Польскія памежнікі затрымалі двух грамадзян Беларусі за незаконны ўвоз наркотыкаў і псіхатропаў. Рэчывы знайшлі ў грузавіку, якім кіраваў адзін з іх.

Фота: Stražgraniczna.pl

Але яны адмаўляюць, што перавозілі забаронены груз, піша Most са спасылкай на Памежную службу Польшчы.

Грузавы аўтамабіль, які рухаўся з Іспаніі, памежнікі спынілі падчас планавай праверкі. У машыне супрацоўнікі выявілі два тайнікі, у якіх знаходзілася 10 пакетаў марыхуаны (вагай амаль 5 кілаграмаў), а таксама 16 упаковак псіхатропных лекавых прэпаратаў. Кошт канфіскаваных сродкаў ацэньваецца больш чым у 244 тыс. злотых (57 600 даляраў).

У аўтамабілі знаходзіліся двое грамадзян Беларусі — кіроўца і пасажыр. Іх затрымалі, а затым суд прымяніў да іх часовы арышт на тры месяцы. За ўвоз значнай колькасці наркатычных сродкаў з мэтай атрымання маёмаснай або асабістай выгады ім пагражае штраф і пазбаўленне волі тэрмінам да 20 гадоў.

Каментары1

  • просто так и сделать
    12.11.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты40

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць