Эканоміка11

У Гарадку прыватнік адкрыў сыраварню. Якія заробкі прапануе?

Бізнэсу два гады. Сыры — пераважна мяккія, тыпу сулугуні — прадаюць у Расію.

На сыраварні «Эльрос». Фота: БелТА

Сыраварня «Эльрос» у Гарадку адкрылася ў маі 2023 года ў памяшканні, якое раней належала мясцоваму райспажыўтаварыству. Мясцовы прадпрымальнік Георгій Літвінаў выкупіў яго на таргах і, адчуўшы кан'юнктуру рынку, вырашыў заняцца вытворчасцю сыроў.

Зараз там працуе цэх, дзе робяць мяккія і паўцвёрдыя сыры. Малако купляюць у мясцовых фермераў і вяскоўцаў. Прадукцыя мае сертыфікаты і прадаецца праз сеткавыя крамы ў Беларусі і ў расійскія рэгіёны.

Літвінаў пахваліўся БелТА, што частку прадукцыі пастаўляе ў Расію. Прычым не толькі ў памежныя рэгіёны. Сыры возяць на сваіх машынах з халадзільнікамі нават у Пензенскую і Саратаўскую вобласці. Так што «Гарадоцкі сыр» праходзіць немалы шлях — больш за 1300 кіламетраў, калі едзе да Саратава.

Да канца лістапада прадпрымальнік збіраецца запусціць яшчэ адзін цэх — па вытворчасці масла. Прадукцыю будуць фасаваць па 180, 200 і 250 грамаў. Па словах Літвінава, ужо ёсць заказы на пастаўкі прадукцыі ў фасоўцы па 10 і 20 кілаграмаў.

Прадукцыя прадпрыемства «Эльрос». Фота: Sb.by

На «Эльросе» зараз працуе 62 чалавекі — усе мясцовыя, толькі тэхнолаг і бухгалтар з Віцебска. А на наступны год Літвінаў плануе пабудаваць трэці цэх, дзе будзе аўтаматычная лінія для новых відаў сыроў, фасаваных у кубачкі.

Па словах прадпрымальніка, на першы і другі цэхі ён выдаткаваў каля трох мільёнаў рублёў уласных сродкаў. Трэці цэх таксама збіраецца будаваць без крэдытаў. Пасля завяршэння ўсіх чэргаў вытворчасці на прадпрыемстве будзе працаваць 115 чалавек. Усіх работнікаў навучаюць на месцы.

Колькі ж зарабляюць на прадпрыемстве? Адпаведна абвестак аб вакансіях, проста цяпер прадпрыемства шукае вадзіцеляў катэгорыі D з заробкам 1400‑1600 рублёў. Укладчыку-упакоўшчыку і памочніку сырадзела гатовы плаціць 1200‑1300 рублёў. А вось слесару-сантэхніку абяцаюць 1600. 

Каментары1

  • даведка
    12.11.2025
    Сыр с прежней жирностью выше 45% уже не найти, как и цельное молоко жирнее 3,2%, как и густую сметану. Хотя жирность на упаковке могут нарисовать любую.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

«Можаш забыцца аб працы ў Кітаі». Беларуску абвінавацілі ў Кітаі ў расізме праз адно неадназначнае ФОТА20

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць