Вайна44

Зяленскі: За кастрычнік толькі дронамі УСУ знішчылі 25 тысяч расіян

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале паведаміў пра «найбольшую колькасць страт Расіі з пачатку поўнамаштабнай вайны за адзін месяц».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Ebrahim Noroozi / AP

«Маем 25 тысяч страт ворага, «двухсотых» расійскіх акупантаў за кастрычнік толькі дзякуючы БПЛА. Дакладная лічба, таму што ўсё гэта з відэапацвярджэннямі. У нас ёсць праграма, і мы даём за адпаведныя дзеянні з відэапацвярджэннямі дадатковыя балы. Таму тут дакладная лічба. Без відэапацвярджэнняў — яшчэ 2‑3 тысячы.

Гэта найбольшая колькасць страт Расіі з пачатку поўнамаштабнай вайны за адзін месяц. Мы павялічваем колькасць БПЛА-кампанента на фронце. І, адпаведна, больш страт нясе вораг, які пачаў гэтую агрэсію», — напісаў Уладзімір Зяленскі.

Выказаўся ён і адносна аператыўнай сітуацыі на розных участках фронту. У Пакроўску, паводле слоў прэзідэнта Украіны:

«Сітуацыя складаная. Мэта нумар адзін для ворага — акупаваць Пакроўск як мага хутчэй. Гэтая мэта і застаецца. Гэта зразумела па колькасці штурмаў — было за трое сутак 220 штурмаў Пакроўска. У самім горадзе, усярэдзіне, знаходзіцца 314 «рускіх». Вельмі буйная групоўка на ўскраінах і цісне ў гэтым кірунку».

У Купянску, як ён сцвярджае, «у нас ёсць прасоўванне 1100‑1200 метраў», у Ваўчанску «сітуацыя напружаная і можа ўскладняцца праз тое, што ідзе накапленне «рускіх» баевікоў», у Северску, Краматорску і Канстанцінаўцы вораг «поспеху не меў», на Ачарэцінскім напрамку «таксама страты нашых пазіцый няма», а ў Дабраполлі «аперацыя ідзе, там пазітыўна дзейнічаюць нашы Узброеныя сілы».

Каментары4

  • Канторскаму
    08.11.2025
    3% у міня, так едзь на сво і правер на ўласнай шкуры
  • Прекрасно
    08.11.2025
    Т.е. вместе с ранеными - примерно 75 тыс. И это только дронами! А арта, стрелковка, рсзо... Тысяч 100 вывели из строя, не меньше. За месяц! А еще есть ракеты Пекло, Поляница, Нептун, Фламинго (с тонной б/ч)! До полного уичтожения армии орков - месяца 4, не больше. А Покровск, Мирноград, котлы, сотни тысяч укр. дезертиров, бусификация - это все путинская пропаганда, вранье полное, у Подоляка спросите.
  • Вадя
    08.11.2025
    ... при этом, сами потеряли 2х бойцов, утратили 3y территории, эвакуировали 3z населения...

Цяпер чытаюць

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

Як эксперымент у Слуцку паказаў камунальнікам, што прычына смецця не ў людзях, а ў іх працы10

Казачніца з Мінска паўдзельнічала ў шоу ТНТ на выжыванне2

ГУР Украіны: Перамір'я ў гэтым годзе не будзе3

Рэйтынг Трампа апусціўся да найніжэйшага за часы яго кіравання3

У Расіі беларус знайшоў чужы пашпарт. Тады спаліў свой беларускі і вырашыў прарывацца ў Нарвегію1

Адзін з кіраўнікоў ФІФА звольнены пасля крытыкі плана Інфанціна

Статкевіч: Пяць гадоў таму з нашым народам здарылася трагедыя48

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву. Атака стала найбуйнейшай за два гады2

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць