Грамадства

Будаўніцтва моста каля «Лебядзінага» ў Мінску пачнуць сёлета

Да канца 2025‑га ў сталіцы маюць намер пачаць будаўніцтва пуцеправода праз чыгуначную дарогу па вул. Калеснікава — Ціміразева. Пра гэта распавёў дырэктар «Гардарбуда» Сяргей Панёў, пішуць «Мінск-навіны».

«Мінск-навіны»

Па словах С. Панёва, вузел у месцы з’езда на кальцавую дарогу ў раёне старога рынку «Лебядзіны» — адзін з загружаных пунктаў МКАД.

— Мы заканчваем распрацоўку праектнай дакументацыі і плануем да канца года прыступіць да будаўніча-мантажных работ па ўзвядзенні пуцеправода праз чыгуначную дарогу па вул. Калеснікава — Ціміразева, — удакладніў дырэктар «Гардарбуда». — Гэта даволі складаны аб’ект, але адначасова вельмі цікавы.

— Дамо такі негалосны старт фарміраванню трэцяга кальца па тэрыторыі Мінска шляхам злучэння вул. Калеснікава і Ціміразева, з далейшай магчымасцю выхаду транспартнага патоку на прасп. Незалежнасці. Думаем, гэта дасць станоўчы эфект у частцы разгрузкі дадзенага вузла, знікнуць заторы з кальцавой дарогі над станцыяй «Ждановічы».

Акрамя таго, цяпер завяршаецца распрацоўка праектнай дакументацыі для ўладкавання пераходна-хуткасных палос, якія забяспечаць бяспечныя выезд і ўезд з транспартнага патоку ў Шабанах. Таксама ў планах — арганізаваць дадатковы бяспечны выезд з вул. Машынабудаўнікоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады7

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Усе навіны →
Усе навіны

«Не атрымлівалі дывідэндаў». Падобна, што «Санта» адказала на абвінавачванні «Белпола»8

Да прэзідэнткі Мексікі на вуліцы прычапіўся мужчына і паклаў ёй рукі на грудзі ВІДЭА11

Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Аўстраліі. Той быў з мілым дзіцячым бранзалетам на руце, а сышоў яшчэ і з БЧБ9

ЗША могуць размясціць вайскоўцаў на авіябазе ў Дамаску2

Лукашэнка прапануе зрабіць платным лячэнне для беларусаў, якія прыязджаюць з-за мяжы14

Прэзідэнт ПАР заявіў, што паўднёваафрыканцы, якія ваююць ва Украіне, трапілі ў пастку на Данбасе3

«Трохкарчмовая», «Раздарожная» і «Макаёнка». Якія назвы станцый метро прапануе Аб'яднаны пераходны кабінет22

У Кіеве начальнік упраўлення паліцыі спрабаваў уцячы разам з $400 тысяч2

УСУ разнеслі базу захоўвання «шахедаў» у Данецку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады7

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць