Здарэнні

Мужчына загінуў пры рамонце гаража, надыхаўшыся парамі фарбы

Жыхар Мінскага раёна займаўся фарбаваннем сцен у яме свайго гаража. У нейкі момант яму зрабілася дрэнна.

Праз некаторы час яго знайшоў сусед, які неадкладна выклікаў хуткую дапамогу. Аднак медыкі канстатавалі смерць 46‑гадовага мужчыны. Для ўстанаўлення прычыны смерці следчым прызначаная судова-медыцынская экспертыза, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Экспертам упраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Мінскай вобласці ўстаноўлена, што смерць мужчыны наступіла ад вострага атручвання талуолам, які з’яўляецца кампанентам фарбы і трапіў у арганізм праз дыхальныя шляхі (пры ўдыханні). Узровень талуолу ў крыві памерлага перавышаў смяротную дозу ў 18 разоў.

Талуол уяўляе сабой сур’ёзную пагрозу як для здароўя чалавека, так і для навакольнага асяроддзя. Гэта таксічнае рэчыва патрабуе ўважлівага абыходжання і выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны. Яго дадаюць у многія будаўнічыя растворы і аздобныя матэрыялы.

Знешне талуол — гэта бескаляровая вадкасць з рэзкім і непрыемным пахам. Ён пранікае ў арганізм праз лёгкія і скуру, выклікаючы сур’ёзныя захворванні нервовай сістэмы.

Прыкметы атручвання талуолам лёгка распазнаць: у чалавека назіраецца запаволенне мыслення і парушаецца праца вестыбулярнага апарата. У некаторых выпадках уздзеянне гэтага хімікату можа прывесці да незваротных наступстваў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

У Афрыцы сланы затапталі амерыканскага мільянера, які прыехаў паляваць на антылоп5

Віктар Орбан адмовіўся прыняць дэпутацкі мандат1

Уіткаф і Кушнер да Ісламабада не даехалі. Трамп растлумачыў чаму3

Навапалачанін завербаваўся ў расійскае войска і паехаў ваяваць. Цяпер яго шукае дачка6

Дэпутатка расказала, хто і дзе есць сыр з чарнобыльскіх рэгіёнаў7

У В'етнаме знайшлі пячору з вадаспадам вышынёй 350 метраў

«Яўным хуліганам на дарозе не месца!» Кубракоў апалчыўся на матацыклістаў2

Бяляцкі: Санкцыі здымаць не пара, пакуль ідзе вайна і працягваюцца рэпрэсіі36

Беларусь на майскія святы стала для расіян даражэйшай за Турцыю10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць