Грамадства

З 1 лістапада забароняць лавіць два віды рыб

З 1 лістапада па 15 снежня нельга лавіць сіга чудскага, а з 1 лістапада па 21 сакавіка — сома звычайнага. За парушэнне гэтых правіл рыбалову можа пагражаць штраф да 1260 рублёў, паведамілі ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў (БТПР).

Сіг чудскі. Фота: fishingby.com

У БТПР тлумачаць, што забарона звязаная з асаблівасцямі жыцця гэтых рыб. Напрыклад, сом звычайны дрэнна пераносіць холад і ўжо ў лістападзе кладзецца на зімоўку, робячыся амаль нерухомым — таму ў гэты час ён лёгкая здабыча для рыбаловаў. Каб захаваць яго папуляцыю, уводзіцца сезонная забарона як на прамысловую, так і на аматарскую лоўлю.

Што да сіга чудскага, прадстаўніка сямейства ласосевых, то менавіта ў гэты перыяд у яго пачынаецца нераст, таму забарона патрэбная, каб стварыць спрыяльныя ўмовы для аднаўлення папуляцыі.

Згодна з артыкулам 16.25 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях РБ, за лоўлю рыбы ў забаронены час прадугледжаныя штрафы:

  • для грамадзян — ад 10 да 30 базавых велічынь (ад 420 да 1260 рублёў);
  • для індывідуальных прадпрымальнікаў — ад 20 да 100 базавых (ад 840 да 4200 рублёў);
  • для юрыдычных асоб — ад 100 да 500 базавых (ад 4200 да 21000 рублёў).

Акрамя таго, за кожную незаконна злоўленую рыбіну давядзецца кампенсаваць шкоду навакольнаму асяроддзю ў трайным памеры.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчыну з дзіцем выставілі з аўтобуса праз дзіцячы ровар. Ці гэта законна?7

У Мінску з’явілася вуліца кадэбэшніка Федасюка, які загінуў у перастрэлцы з Андрэем Зельцарам23

У ГУР расказалі дэталі спецаперацыі ў Пакроўску і цяжкія баі там2

Беларускі футбаліст назваў суперніка «чорным шымпанзэ». Яму пагражае дыскваліфікацыя і штраф5

Інжынер з Брэста шукаў працу ў Літве. Але застаўся ў Беларусі — і атрымаў палітычную крыміналку8

75‑гадовы кіроўца ў Мінску збіў пешахода3

Канцлер Мерц: Сірыйскія бежанцы мусяць вярнуцца на радзіму11

«Штосьці ўдавалася перадаваць Бабарыку». Лосік расказаў, як арганізаваў у калоніі сетку распаўсюду інфармацыі3

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць