Здароўе33

ЕС збіраецца забараніць этанол у антысептыках для рук

Рабочая група Еўрапейскага хімічнага агенцтва пазначыла рэчыва як таксічнае для чалавека, што выклікала трывогу ў медыцынскай супольнасці.

Фота: Vecteezy com

Еўрапейскі саюз разглядае магчымасць класіфікаваць этанол як небяспечнае рэчыва, якое павышае рызыку развіцця раку. Як піша Financial Times, такі крок можа дэ-факта прывесці да забароны многіх сродкаў для дэзынфекцыі рук і мыйных сродкаў, што выкарыстоўваюцца ў бальніцах.

На сёння ачышчальныя сродкі на спіртавой аснове дазволеныя ў ЕС як бяспечныя і з 1990‑х гадоў уваходзяць у спіс асноўных лекавых сродкаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

Аднак 10 кастрычніка ўнутраная рэкамендацыя адной з працоўных груп Еўрапейскага хімічнага агенцтва (ECHA) пазначыла этанол як таксічнае рэчыва, якое павышае рызыку раку і ўскладненняў падчас цяжарнасці і якое неабходна замяніць у ачышчальных і іншых прадуктах.

У канцы кастрычніка Камітэт агенцтва, які займаецца вывучэннем актыўных біяцыдных рэчываў, правядзе сустрэчу, каб вырашыць, ці варта класіфікаваць этанол як шкодны для чалавека. Пасля гэтага ён накіруе рэкамендацыю ў Еўрапейскую камісію, якая прыме канчатковае рашэнне.

Прадстаўнікі галіны аховы здароўя ўжо б’юць трывогу наконт наступстваў такога рашэння. Як адзначыла ў інтэрв'ю выданню Аляксандра Петэрс з Жэнеўскага ўніверсітэта і сеткі «Чыстыя бальніцы», такое рашэнне акажа «велізарны ўплыў на бальніцы».

«Штогод ва ўсім свеце ад інфекцый, звязаных з аказаннем медыцынскай дапамогі, памірае больш людзей, чым ад малярыі, туберкулёзу і СНІДу разам узятых. Гігіена рук, асабліва з выкарыстаннем антысептыкаў на спіртавой аснове, штогод ратуе ад 16 мільёнаў інфекцый па ўсім свеце», — адзначыла Петэрс.

Па яе словах, альтэрнатывы этанолу, такія як ізапрапанол, яшчэ больш таксічныя. Пастаяннае выкарыстанне мыла займае больш часу і пашкоджвае скуру. Паводле аднаго з даследаванняў, без антысептыка медсёстры мусілі б траціць 30 хвілін кожнай гадзіны аперацыі на мыццё рук.

У ECHA заявілі, што калі іх экспертны камітэт «прыйдзе да высновы, што этанол з'яўляецца канцэрагенным», ён парэкамендуе яго замену. Аднак агенцтва дадало, што рэчыва «ўсё яшчэ можа быць ухвалена для выкарыстання ў біяцыдах, калі яны будуць лічыцца бяспечнымі з улікам чаканых узроўняў уздзеяння або калі не знойдзецца альтэрнатывы». Агенцтва падкрэсліла, што канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае.

Ініцыятыва выклікала значную крытыку. Прадстаўнікі прамысловасці сцвярджаюць, што навуковыя даныя грунтуюцца на ўплыве ўжывання алкагольных напояў, а не на выкарыстанні антысептыкаў. Грамадскія слуханні паказалі пераважную нязгоду з забаронай, а Еўрапейскі цэнтр па кантролі захворванняў раней рэкамендаваў менавіта спіртавыя сродкі як асноўны метад гігіены.

Таксама выказваюцца асцярогі, што хоць кампаніі і змогуць атрымліваць часовыя дазволы на выкарыстанне этанолу, гэта прывядзе да бюракратычных затрымак і выдаткаў. Да таго ж, эксперты падкрэсліваюць, што вытворчасць этанолу лёгка павялічыць у надзвычайных сітуацыях, такіх як пандэмія COVID-19, што немагчыма зрабіць з яго альтэрнатывамі.

Каментары3

  • Рукатвар
    23.10.2025
    Нагадвала савок
  • Hryb
    23.10.2025
    Ni ü jakim razie!!! Adziny pravierany i karysny lek dla vonkavaha i nutranoha karystańnia! Praüda, Satan?
  • імя
    23.10.2025
    Чым займаюцца гэтыя "прафесары"- ускладняюць . Лепшы, таннейшы, даступны антысэптык.

Цяпер чытаюць

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 2

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 

Усе навіны →
Усе навіны

Фядута пра тое, ці будзе Коля пераемнікам Лукашэнкі13

Ціханоўская павінна сысці, каб цяпер нехта іншы «ні на што не ўплываў» і «рабіў пустыя здымкі з Рутэ ці Тускам»?59

Вайскоўцы ЗША затрымалі яшчэ адзін танкер расійскага ценявога флоту1

У праекце новай канстытуцыі Казахстана змянілі фармулёўку аб выкарыстанні рускай мовы6

Бачылі сям’ю на ўпакоўцы вядомага батона? Іх адшукалі ў Threads1

На адной з вуліц у цэнтры Мінска ўвялі аднабаковы рух1

Урад Кіра Стармера трапіў у сур'ёзны палітычны крызіс. І ўсё зноў з-за Эпштэйна2

Найлепшы футбаліст Беларусі, які выбіраў паміж турэцкім і карэйскім клубамі, пераходзіць у віцебскі «Макслайн»2

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 2

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць