Нерухомасць11

«Цячэ дах, адключылі святло, часткова разрабавалі». Такі дом здаюць у арэнду ў Мінску

Калі ў Мінску ўпершыню пачалі здаваць у арэнду кватэры без аздаблення, людзі здзіўляліся: «Ну як у такім жыць?» Сёння гэтым ужо не здзівіш.

Зараз у сацсетках абмяркоўваюць аб’явы з дамамі ў аварыйным стане, уладальнікі якіх шукаюць кватарантаў.

Ну а што — цэны на рынку нерухомасці б’юць рэкорды, дык чаму б не паспрабаваць атрымаць выгаду з хоць якой нерухомасці. У сэрвісе «Дамы і кватэры» Onliner таксама заўважылі цікавы аб’ект. Яго можна арандаваць за $199 у месяц, але ёсць нюанс.

Дом плошчай 90 кв. м размешчаны па адрасе вуліца Чыгуначная, 5. Стаіць ён недалёка ад Мінскага вагонарамонтнага завода і чыгуначных шляхоў. У яго ёсць невялікі, зарослы травой і дрэвамі двор.

Аднак унутры дом мала прыстасаваны для жыцця. Прынамсі, на дадзены момант. У будынку цячэ дах і з-за гэтага адключана электраэнергія. Яго часткова разрабавалі. Прыбіральня знаходзіцца на вуліцы. Вады няма — яе прыйдзецца набіраць з калонкі побач з домам.

Сам уладальнік адзначае: мэбля ў пакоях вельмі старая, але жыць можна. Асабліва калі прыбраць пласт пылу і паставіць новую мэблю.

— Даўно ніхто ў ім не жыў. Патрэбны будзе дробны рамонт, каб жыць з камфортам. За аднаўленне, рамонт і стварэнне дадатковых зручнасцяў дам пажыць бясплатна, — піша ён.

Зняць такое жыллё ў арэнду можна тэрмінам ад аднаго года, не менш. Для грамадзян Беларусі стаўка такая — $199 у месяц. Таксама спатрэбіцца заклад. А вось для замежнікаў цана вышэйшая.

Каментары1

  • Першае правіла
    14.10.2025
    Ну гэта самае жытло для Дёрдэна Тайлера (Байцоўскі клюб).

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі48

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі48

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць