Усяго патроху11

«Я ніколі так хутка не бег». Магілёвец падчас начной рыбалкі сутыкнуўся з ваўчынай зграяй

Ваўкі нападаюць на чалавека толькі ў выключных выпадках, тым не менш блізкая сустрэча з гэтымі драпежнікамі пакідае незабыўныя ўражанні. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com

Сведкам начнога палявання ваўчынай зграі непадалёк ад вёскі Чачэвічы ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці стаў 42‑гадовы жыхар Магілёва Сяргей. Тая ноч у яго памяці застанецца надоўга, піша ByFishingBY. 

«Быў на рацэ Друць. Разлічваў рыбачыць па начах, але пайшло ўсё па-іншаму… У раёне дзевяці вечара чую ззаду шум, спачатку падумаў, што яшчэ хтосьці прыехаў на рыбалку. Потым трэск кустоў… і ўсё гэта нясецца на мяне. Я аж прыгнуўся ў крэсле. Потым чую: у метрах 25—30 правей ад мяне нейкі звер скокнуў у ваду, потым яшчэ тры, але ўсплёскі былі цішэйшыя. Уключыў ліхтарык — тры ваўкі.

@belarusfakty Могилевский рыбак ночью наткнулся на стаю волков. Что было дальше? #могилев #беларусьновости #новостибеларуси #беларусь #рыбалка ♬ Creepy and simple horror background music(1070744) - howlingindicator

Было такое адчуванне, што топяць казу або ласяня па цэнтры ракі. Прыйшлося дастаць фідэр, каб не заблыталі.

Я свяціў ліхтаром, крычаў, біў палкай па вадзе, але яны на мяне не зважалі. Пазней, калі прыдушылі здабычу, сталі плысці да майго берага… Я ніколі так хутка не бег да машыны», — расказаў Сяргей.

Па словах рыбалова, у тую ноч ён больш не рыбачыў і да раніцы баяўся выйсці з аўтамабіля. На наступныя суткі ў яго хапіла смеласці парыбачыць да часу ночы, але «падскокваючы ад кожнага шораху». Пры гэтым Сяргей усё ж злавіў ляшча і трох даволі буйных падлешчыкаў, не лічачы драбязы.

Калі адбылося здарэнне, выданне не піша.

Каментары1

  • %
    30.09.2025
    Мой сябр паляўнічы - даўно тое было - спудлаваў і толькі раніў лася, то ен казаў што ніколі не заўважаў за сабой гэдкага спрыту ў лазаньні па дрэвах

Цяпер чытаюць

У Беразіне мужчына з нажом напаў на міліцыянера і ўцёк у лес11

У Беразіне мужчына з нажом напаў на міліцыянера і ўцёк у лес

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант: Двух каталіцкіх святароў памілавалі па просьбе Папы Льва XIV8

Маладую маці з Ліды, якая толькі што нарадзіла, асудзілі за палітыку9

У Светлагорску ў нелегальнай стаматалагічнай клініцы пацыентам лячылі здаровыя зубы3

Новыя нямецкія дроны-акулы будуць бараніць Балтыйскае мора ад дыверсій

Беларусь вызваліла 31 украінца5

«Яшчэ некалькі дзён таму збіралі грыбы». Пінск і Брэст накрыў моцны снегапад

Трамп прызначыў новага спецпрадстаўніка па Украіне8

За двое сутак у Літве перахапілі 10 кантрабандных шароў і затрымалі восем падазраваных3

Лукашэнка памілаваў 31 грамадзяніна Украіны14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беразіне мужчына з нажом напаў на міліцыянера і ўцёк у лес11

У Беразіне мужчына з нажом напаў на міліцыянера і ўцёк у лес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць