Грамадства88

Кіраўнік МУС Літвы расказаў, у якім выпадку закрыюць мяжу з Беларуссю

МУС краіны можа закрыць мяжу.

Фота: Памежны камітэт

Польшча з-за вучэнняў «Захад 2025» з 12 верасня закрыла мяжу з Беларуссю. Міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч сказаў, што калі будуць правакацыі, Літва паступіць гэтак жа, піша Delfi.lt.

«Калі здарыцца (правакацыя), кіраўнік памежнай аховы гатовы ў тую ж хвіліну даць дазвол на закрыццё мяжы. (…) Калі нешта адбываецца, дрон або правакацыя, ці нейкі невыразны павышаны рух сіл ля мяжы, мы можам гэта зрабіць», — сказаў у інтэрв'ю на радыё LRT Кандратовіч.

З ягоных слоў, пазней пастанову на больш працяглы тэрмін закрыць мяжу павінен прыняць урад Літвы. Міністр акцэнтаваў, што мяжа з Беларуссю знаходзіцца пад пільным наглядам, а асобныя ўчасткі ўмацаваныя. «У такіх месцах павышаны кантроль. Мы робім гэта і ацэньваем усе рызыкі, якія могуць быць. Я ўчора гаварыў з кіраўніком МУС Латвіі, іх пазіцыя і наша пазіцыя цяпер — кантроль і прыняцце адэкватных сітуацыі мер», — сказаў Кандратовіч.

Ён дадаў, што рашэнне Польшчы аб закрыцці мяжы выклікала нямала турботы ў грамадзян ЕС, якія не паспелі пакінуць Беларусь. «Калі мы закрыем мяжу сёння, усё, яны апынуцца ў безнадзейным стане, кінутыя», — падкрэсліў ён.

Каментары8

  • %
    12.09.2025
    Ну зразумела, што рыхтуюць закрыцьце
  • Я
    12.09.2025
    Все из-за усатого, лучше бы реальными проблемами занимался а не благоустройством
  • І
    12.09.2025
    А гэтае закрыцце датычыцца транзіту з Калінінграда ў Масковію? Ці то іншае?

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам17

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам17

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць