Свет11

У Ізраілі выкрылі міжнародную сетку, якая займалася гандлем жанчынамі. Дапамагла агентка з Беларусі

У Ізраілі і Беларусі праводзілася сумесная аперацыя супраць міжнароднай сеткі, якая займалася гандлем жанчынамі. Дзякуючы супрацоўніцтву сілавікоў дзвюх краін і працы тайнай агенткі з Беларусі ўдалося выкрыць і арыштаваць трох падазраваных — жыхароў цэнтральнай і паўночнай часткі Ізраіля, піша выданне Maariv.

Паводле матэрыялаў следства, злачынцы займаліся тым, што прывозілі жанчын з-за мяжы (у асноўным з краін былога Савецкага Саюза) і прымушалі іх працаваць у сэкс-індустрыі, атрымліваючы прыбытак у дзясяткі тысяч шэкеляў штомесяц.

4 жніўня 2025 года агентка з Беларусі прыбыла ў Ізраіль пад прыкрыццём, сабрала доказы і дапамагла паліцыі затрымаць арганізатараў сеткі. На наступны дзень былі арыштаваныя два падазраваныя — мужчына з поўначы краіны і жанчына з цэнтра. Падчас ператрусаў паліцыя знайшла кватэры, якія выкарыстоўваліся як месцы для аказання сэксуальных паслуг, і апытала жанчын, што там знаходзіліся.

Пазней, 12 жніўня, была затрыманая яшчэ адна жанчына, якая таксама ўдзельнічала ў гэтай злачыннай дзейнасці. Падазраваных абвінавачваюць у гандлі людзьмі, прымусе да занятку прастытуцыяй, арганізацыі прыезду жанчын з-за мяжы для сэксуальнай эксплуатацыі і іншых цяжкіх злачынствах. Таксама ўзнікла падазрэнне, што адна з ахвяр стала жывой мішэнню для згвалтавання.

Суд у Тэль-Авіве ўжо некалькі разоў падаўжаў арышт падазраваных, а ў найбліжэйшы час ім будзе выстаўлены афіцыйны абвінаваўчы акт і хадайніцтва аб утрыманні пад вартай да завяршэння працэсу.

Каментары1

  • даведка
    21.08.2025
    Не та ли это агент, что пятью годами ранее помогла нейтрализовать Тихановского?!

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне3

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні набіраюць дзяцей у нулявы клас беларускай гімназіі — палову ўжо знайшлі, але пільна трэба яшчэ пяцёра7

На аўтазапраўцы ў Беларусі пачаў працаваць робат Цікавік3

У Мінску з 25 мая пачнуць адключаць гарачую ваду

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарку ў Добрушы29

Ушчэнт п’яны жыхар Шуміліна выхапіў у міліцыянера пісталет і спрабаваў стрэліць яму ў галаву16

Беларускіх бяспраўнікаў падзялілі на дзве катэгорыі. Штрафы для іх будуць розныя1

На трасе ў Лепельскім раёне будуюць тунэль для ласёў. Трэба толькі пераканаць жывёл ім карыстацца

«Тытанік» курсуе па Дзвіне ў Віцебскай вобласці

Папа Леў: Жменька тыранаў разбурае свет11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне3

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць