Свет

Паляванне на пакемонаў. У Брытаніі масава рабуюць крамы, якія гандлююць карткамі з казачнымі істотамі

Калекцыйныя гульнявыя карткі з пакемонамі за апошнія гады настолькі выраслі ў цане, што сталі прывабнай здабычай для рабаўнікоў.

Фота: John Keeble/Getty Images

У Англіі за некалькі тыдняў абрабавалі адразу некалькі крамаў, якія гандлююць гэтымі карткамі. Страты — дзясяткі тысяч еўра, піша Бі-бі-сі.

Адной з апошніх ахвяр стаў магазін Celestial Collectables у горадзе Уорынгтан у графстве Чэшыр. Да гэтага рабаўнікі наведалі магазіны ў Брысталі, Нотынгеме, Рэгбі, Борнмуце, Пітэрбора і іншых месцах.

Картачнай гульні Pokemon TCG сёлета, увосень, споўніцца 30 гадоў. Рэдкія і каштоўныя карткі з яе калекцыянеры збіраюць і абменьваюць ужо даўно, але з часоў кавіду іх папулярнасць у інтэрнэце вельмі вырасла, і з ёй выраслі і цэны.

Мільённыя актывы

На нядаўнім аўкцыёне, які праводзіў спецыялізаваны аўкцыённы дом Stanley Gibbons Baldwins, былі прададзены «актывы ў паокемонах» на паўтара мільёна фунтаў (больш за два мільёны долараў).

Большасць картак каштуюць няшмат, але цэны самых рэдкіх, падштурхнутыя попытам з боку і калекцыянераў, і проста інвестараў, паімкнуліся ўверх.

У лютым відэаблогер, рэстлер і баксёр Логан Пол прадаў з аўкцыёну звышрэдкую высакаякасную картку з покемонам Пікачу за рэкордныя 16,5 млн даляраў.

На карткі з пакемонамі, якія падаражэлі, звярнулі ўвагу і злачынцы.

«Некаторыя з гэтых злодзеяў нават не ведаюць, што менавіта яны крадуць», — кажа эксперт па картках з Stanley Gibbons Baldwins Рой Рафтэры.

Ён сам пасярэднічаў у продажах картак-пакемонаў на агульную суму больш за два мільёны фунтаў. Адна з іх сышла за 955 тысяч еўра, другая — за 510 тысяч, яшчэ адна — за 96 тысячы.

«Злодзеі ведаюць, што паокемоны — гэта добры куш, што покемонаў цяпер варта браць. Яны лічаць, што гэта лёгкая здабыча, гэта лягчэй, чым абрабаваць банк ці ювелірную краму», — кажа Рафтэры.

У сярэдзіне красавіка паліцыя графства Уілтшыр заявіла, што чарговай ахвярай такіх рабаўнікоў стаў магазін у горадзе Троўбрыдж.

Уладальнік магазіна Celestial Collectables ва Уорынгтоне Крыс Грандзі расказвае, што яго магазін абрабавалі ў лічаныя хвіліны.

«Яны пад'ехалі на фургоне, швабрамі паднялі відэакамеры ўверх, разбілі шкло дзвярэй. І потым практычна за чатыры хвіліны ачысцілі ўвесь магазін», — кажа Грандзі.

Хваля рабаванняў

Пра тое, што ён стаў чарговай ахвярай паляўнічых за карткамі з пакемонамі, Грандзі даведаўся ад свайго кліента, які патэлефанаваў позна ўвечары і паведаміў, што ў магазіне разбіта шкло.

«Добра хоць, што наяўныя і самыя каштоўныя рэчы захоўваюцца ў сейфе, — кажа Грандзі. — Яны ўзялі ў асноўным карты з афіцыйнай катэгорыяй [каштоўнасці], кучу асобных карт і кучу запячатаных калод. Калекцыйныя калоды коштам ад 46 да 345 еўра».

У суме, паводле ацэнкі Грандзі, рабаўнікі вынеслі тавару на 70 тысяч еўра.

Ён цудоўна ведае, што яго Celestial Collectables — не адзіны магазін, які абрабавалі дзеля картак з пакемонамі.

З магазіна Trove UK у Борнмуце вынеслі картак на 35 тысяч еўра.

З магазіна Full Fire TCG у Глостэры — на 29 тысяч еўра.

Яшчэ адзін гандляр, з Пітэрбора, пазбавіўся тавару на 95 тысяч.

Інспектар Ліам Кінан з паліцыі графства Чэшыр сказаў Бі-бі-сі, што ў іх графстве Celestial Collectables пакуль — адзіная ахвяра падобных рабаванняў, але ён з калегамі ведае пра такія выпадкі ў іншых графствах і працуе ў кантакце з тамтэйшай паліцыяй.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура26

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Ушчэнт п’яны жыхар Шуміліна выхапіў у міліцыянера пісталет і спрабаваў стрэліць яму ў галаву16

Беларускіх бяспраўнікаў падзялілі на дзве катэгорыі. Штрафы для іх будуць розныя1

На трасе ў Лепельскім раёне будуюць тунэль для ласёў. Трэба толькі пераканаць жывёл ім карыстацца

«Тытанік» курсуе па Дзвіне ў Віцебскай вобласці

Папа Леў: Жменька тыранаў разбурае свет11

На Камароўцы з’явіліся першыя беларускія клубніцы

У Паўднёвай Карэі знайшлі ваўка, які збег з заапарка. За яго пошукамі сачыла ўся краіна

Штрафы за прапаганду бяздзетнасці? «Хай сам нараджае»8

Ганна Бонд пакпіла наконт «выцця з балот» пра арышты ў архітэктурным бюро «Зробім». Ох ёй і адказалі28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура26

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць