Музыка33

Беларусаў падзяляе не толькі згушчонка. Гурт Leibonik выпусціў песню пра іншыя жыццёвыя дылемы

«У нас не будзе вяселля і паездкі ў Балгарыю, бо я люблю «Лідскае», а ты «Аліварыю».

Кадр з кліпа LAVIS

Гурт Leibonik прэзентаваў песню пра каханне LAVIS (абыграны выраз Love is).

«Гэта песня пра Глыбокае, Дабро і карпускулярна-хвалевы дуалізм. Хаця што тут тлумачыць, самі ўсё паслухаеце.

Гэта яшчэ адна песня пра каханне. Такі ўжо монаміф. Такі шлях героя», — напісаў у сацсетках лідар гурта Сяргей Башлыкевіч.

У песні з гумарам абыграны беларускія дылемы. Напрыклад, ёсць такія радкі:

«Ты замовіла піва, і як гром сярод неба
Я зразумеў: ты не тое што трэба,
У нас не будзе вяселля і паездкі ў Балгарыю,
Бо я люблю «Лідскае», а ты «Аліварыю».

І, канечне, не абышлося без вечнай спрэчкі беларусаў пра згушчонку — глыбоцкая ці рагачоўская.

«Напішу апавяданне найсумнейшае на свеце,
Дзе з Глыбокага Мантэкі — з Рагачова Капулецці».

Каментары3

  • Ёсік
    12.07.2025
    Вельмі пазітыўны сьпявак.
  • Доктар Хаус
    12.07.2025
    Што з тымі хто наогул не ўжывае згушчонку?
  • Швагер Шлягер
    12.07.2025
    Ты мая гераіня, а я твой гераін.
    Нам не па шляху - я выйграў карту GREEN.
    Цяпер кайфую ў Маямі я,
    А ты ў калгасе зусім гаротная.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць