Вайна

Луцк, Жытомір і Цярнопаль былі ў эпіцэнтры ўдараў Расіі шахедамі і ракетамі

Расія ў ноч на 9 ліпеня здзейсніла вялікую камбінаваную атаку па Украіне ўдарнымі дронамі, крылатымі ракетамі і аэрабалістычнымі «Кінжаламі», паведамляе Бі-бі-сі — Украіна.

Наступствы ўдару па Луцку

Паводле звестак Паветраных сіл, Расія атакавала пераважна захад Украіны, у прыватнасці найбольшая пагроза была Луцку, Цярнопалю і Жытоміру, шахеды дасягалі Львоўшчыны і Івана-Франкоўшчыны.

Масіраваная атака працягвалася ўсю ноч і пачалася яшчэ познім вечарам 8 ліпеня. Паветраную трывогу па ўсёй краіне адмянілі каля 6-й раніцы, але яна яшчэ працягвалася на Валыні.

Яшчэ да поўначы ва Украіну заляцелі сотні «шахедаў», якія праз цэнтр Украіны, у тым ліку і Кіеў, накіроўваліся на заходні напрамак. У Кіеве ўсю ноч было чутно гукі працы СПА і выбухі, аднак пра разбурэнні ўлады не паведамлялі.

Бліжэй да апоўначы расіяне запусцілі першую хвалю аэрабалістычных «Кінжалаў», якія атакавалі Жытомір — маніторынгавыя тэлеграм-каналы дапускалі, што ўдар мог быць па авіябазе ў Азёрным.

«Шахеды», паводле звестак Паветраных сіл, пераважна рухаліся на захад, але маглі атакаваць Стараканстанцінаў, дзе размешчаная авіябаза. Частка накіроўвалася ў бок Цярнопаля і Луцка.

Акрамя «шахедаў», па Луцку таксама ўдарыла другая хваля «Кінжалаў», якія Расія запусціла амаль а трэцяй ночы.

Пазней ва Украіну заляцела група крылатых ракет з наземных пускавых установак.

Мэр Луцка Ігар Палішчук амаль усю ноч паведамляў пра атаку на горад «шахедамі», «кінжаламі» і крылатымі ракетамі.

Поўны адбой трывогі па ўсёй Украіне абвясцілі ўжо пасля 6:17 раніцы.

На гэты момант інфармацыі пра загінулых у выніку варожай атакі няма.

Каментары

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы9

Пад Мінскам машына збіла лася — загінулі два чалавекі, пацярпеў вядомы комік2

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі15

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць