Свет33

У Грузіі 21-гадоваму студэнту прысудзілі 5 гадоў пазбаўлення волі па справе аб нападзе на паліцэйскага

Студэнта абвінавацілі ў тым, што падчас пратэстаў частка зарада яго піратэхнікі трапіла ў нагу сілавіку, паведамляе «Эхо Кавказа».

Георгі Міндадзэ. Фота: interpressnews.ge

Суд палічыў 21-гадовага Георгія Міндадзэ вінаватым у нападзе на паліцэйскага (артыкул 353 КК Грузіі).

Па версіі следства, падчас пратэстаў у Тбілісі 29 лістапада 2024 года Міндадзэ выкарыстоўваў піратэхніку. Частка зараз з яе трапіла ў нагу сілавіку.

Абвінавачванне выкарыстоўвала фатаграфію, на якой Міндадзэ трымае піратэхніку ў руках, а таксама паказанні пацярпелага паліцэйскага Шмагі Джачвадзэ. Той заявіў, што ад рэшткаў піратэхнічнага зарада ён атрымаў апёк.

Перад агучваннем прыгавора ў судзе адбылася сутычка паміж тымі, хто прыйшоў паглядзець працэс, і судовымі прыставамі. Адной жанчыне спатрэбілася медыцынская дапамога, яшчэ аднаго мужчыну гаспіталізавалі.

Каментары3

  • UnderDog
    03.07.2025
    На полицейских нападать не хорошо, это карается в любом государстве.
  • Сымон
    03.07.2025
    UnderDog , у момант, калі паліцыя пачынае бараніць скрадзеныя выбары, яна ператвараецца ў карнікаў. Грузінскім пратэстоўцам трэба было браць уладу ў момант, калі Грузінская мара скрала парламенцкія выбары, тым больш, што на баку пратэстоўцаў была тагачасная прэзідэнтка Зурабішвілі. Але гэтага ня толькі не адбылося. Зурабішвілі нават не памілавала Саакашвілі, які б мог узначаліць пратэсты, бо яна ненавідзіць яго. У выніку тэрмін паўнамоцтваў Зурабішвілі скончыўся, яна з'ехала, а грузінская мара прызначыла прэзідэнтам іванішвіліўскую марыянетку, пасля чаго рэпрэсіі пачалі імкліва ўзмацняцца. І гэта толькі пачатак, бо прэм'ер Кабахідзэ ад ГМ фактычна адмовіўся ад еўраінтэграцыі, а прамовы самага Іванішвілі нічым не адрозніваюцца ад крамлёўскай ды лукашэнкаўскай прапаганды
  • Не так
    04.07.2025
    Сымон, Зурабішвілі не памілавала Саакашвілі не таму, што ненавідзіць яго, а таму, што ў гэтым не было сэнсу. "Грузінская мара" прадбачыла такі варыянт, таму паралельна з адбыццём прызначаных пакаранняў Саакашвілі перманентна знаходзіўся (і знаходзіцца) пад новымі абвінавачваннямі. Прэзідэнт можа памілаваць яго па старых прысудах, але новыя справы застануцца і Саакашвілі застанецца за кратамі. Тут улада падстрахавалася. І ўвогуле зацята ўзялася зводзіць рахункі з былы прэзідэнтам. Ён будзе сядзець, пакуль Грузіяй кіруе Іванішвілі.

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве2

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве2

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць