Каментары да артыкула

У Грузіі 21-гадоваму студэнту прысудзілі 5 гадоў пазбаўлення волі па справе аб нападзе на паліцэйскага

  • UnderDog
    03.07.2025
    На полицейских нападать не хорошо, это карается в любом государстве.
  • Сымон
    03.07.2025
    UnderDog , у момант, калі паліцыя пачынае бараніць скрадзеныя выбары, яна ператвараецца ў карнікаў. Грузінскім пратэстоўцам трэба было браць уладу ў момант, калі Грузінская мара скрала парламенцкія выбары, тым больш, што на баку пратэстоўцаў была тагачасная прэзідэнтка Зурабішвілі. Але гэтага ня толькі не адбылося. Зурабішвілі нават не памілавала Саакашвілі, які б мог узначаліць пратэсты, бо яна ненавідзіць яго. У выніку тэрмін паўнамоцтваў Зурабішвілі скончыўся, яна з'ехала, а грузінская мара прызначыла прэзідэнтам іванішвіліўскую марыянетку, пасля чаго рэпрэсіі пачалі імкліва ўзмацняцца. І гэта толькі пачатак, бо прэм'ер Кабахідзэ ад ГМ фактычна адмовіўся ад еўраінтэграцыі, а прамовы самага Іванішвілі нічым не адрозніваюцца ад крамлёўскай ды лукашэнкаўскай прапаганды
  • Не так
    04.07.2025
    Сымон, Зурабішвілі не памілавала Саакашвілі не таму, што ненавідзіць яго, а таму, што ў гэтым не было сэнсу. "Грузінская мара" прадбачыла такі варыянт, таму паралельна з адбыццём прызначаных пакаранняў Саакашвілі перманентна знаходзіўся (і знаходзіцца) пад новымі абвінавачваннямі. Прэзідэнт можа памілаваць яго па старых прысудах, але новыя справы застануцца і Саакашвілі застанецца за кратамі. Тут улада падстрахавалася. І ўвогуле зацята ўзялася зводзіць рахункі з былы прэзідэнтам. Ён будзе сядзець, пакуль Грузіяй кіруе Іванішвілі.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць