Трагедыя адбылася сёння каля 01:30 на 193-м кіламетры дарогі Р-99 «Баранавічы — Пагранічны — Гродна».

32-гадовы кіроўца на аўтамабілі «ГАЗ» ехаў з боку аграгарадка Індура ў напрамку Гродна. У нейкі момант ён выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з Renault з паўпрычэпам, пад кіраваннем 62-гадовага кіроўцы.
У выніку аварыі кіроўцу Renault з рознымі траўмамі шпіталізавалі ў бальніцу, дзе ён памёр.
Каментары