Грамадства11

У Гомелі мужчына дапамог данесці хворага да машыны хуткай дапамогі, а ў працэсе абакраў яго

У Гомелі адбыўся інцыдэнт, які выглядае як сцэнар да дэтэктыўнага фільма. Малады мужчына, нібыта з добрых намераў, дапамог брыгадзе хуткай дапамогі занесці хворага з кватэры ў машыну, але між тым скарыстаўся з сітуацыі і ўкраў банкаўскую карту пацярпелага, піша выданне «Белка».

Фота ілюстрацыйнае

Адбылося гэта 19 кастрычніка мінулага года. Пацыенту было кепска, але ён усё ж схадзіў у краму па мінералку, вярнуўся дадому і паклаў картку ў прыхожай. Пасля выклікаў хуткую і паведамiў пра гэта дачцэ. Калі ж фельчарка папрасіла знайсці на вуліцы добраахвотніка, каб дапамагчы данесці хворага, у двары знайшоўся гатовы дапамагчы хлопец.

Аднак пакуль усе былі занятыя хворым, ён скарыстаўся з мітусні і прысабечыў картку. Цягам наступнага тыдня ён зрабіў з яе амаль 100 транзакцый: набываў ежу, алкаголь, цыгарэты, аплачваў цырульню, купляў вопратку і нават раздаваў чаявыя. Усяго было выдаткавана больш за 2000 рублёў. Пры гэтым пацярпелы, які знаходзіўся ў бальніцы, пра крадзеж нават не падазраваў.

Калі картку заблакавалі, то зламыснік паспрабаваў яшчэ нешта купіць, але безвынікова, і тады проста выкінуў яе. Аднак на гэтым ягоныя прыгоды не скончыліся — неўзабаве ён украў бутэльку гарэлкі ў краме, але быў заўважаны. Уцякаючы ад ахоўніка, разбіў бутэльку і ўрэшце трапіў у міліцыю.

Суд у выніку прызнаў хлопца вінаватым у крадзяжы праз мадыфікацыю камп’ютарнай інфармацыі і ў паўторым рабунку. Яму прызначылі трохмесячны арышт і абавязалі вярнуць усе выкрадзеныя грошы на працягу двух тыдняў.

Каментары1

  • Гэты Гомаль
    09.06.2025
    У хворага трэба было яшчэ ныркi пералiчыць.

Цяпер чытаюць

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

На Раду міру ў ЗША ўрэшце не паехаў нават Рыжанкоў10

Чаму беларускія правы на кіраванне часам не мяняюць на польскія без экзамену? Ёсць юрыдычная калізія2

«Дома больш няма». Як беларускія айцішнікі вяртаюцца на радзіму пасля жыцця за мяжой40

«Мне не варта было піць». Топавая аўстралійская журналістка выбачылася за п'яны рэпартаж з Алімпіяды2

У Мінску будуюць новае «Акрэсціна» ў глухой прамзоне. А што будзе са старым?11

У Мінску хочуць пабудаваць мост паміж Брылевічамі і Курасоўшчынай3

«Вядуць нелюдзімы лад жыцця, размаўляюць па-беларуску». Уладзімір Арлоў расказаў пра новую кнігу і згадаў, як суседзі пісалі на яго даносы

«Бл**зь, дапамажыце мне нах**, Аляксандр Рыгоравіч!» Бабруйчанін пад прымусам жонкі запісаў мемны зварот да Лукашэнкі9

Украіна прыгразіла байкотам Паралімпіяды-2026 праз допуск Беларусі і Расіі са сцягам і гімнам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць