Вайна

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У ноч на 7 чэрвеня расійскія войскі нанеслі па Харкаве ўдары ракетамі, дронамі і КАБамі. Зафіксаваныя траплянні па жылых дамах і грамадзянскім прадпрыемстве. Цяпер вядома пра аднаго загінулага і 14 параненых, сярод іх дзеці. Бушуюць пажары, піша «Украінская праўда».

«У горадзе серыя выбухаў. У Кіеўскім раёне Харкава зафіксавана траплянне БПЛА тыпу «шахед» у цывільнае прадпрыемства. У выніку атакі ўзнік моцны пажар», — паведаміў мэр горада Ігар Церахаў.

Пазней гарадскі галава паведаміў пра яшчэ адно траплянне — у цэнтральнай частцы горада.

Начальнік Харкаўскай АВА Алег Сінягубаў паведаміў пра траплянне шасці расійскіх БПЛА па тэрыторыі цывільнага прадпрыемства. Таксама «прылёты» зафіксаваныя ў Аснавянскім раёне. Паводле папярэдняй інфармацыі, ёсць пацярпелыя», — паведаміў Сінягубаў.

«Больш за дзесяць «Шахедаў» ударылі па горадзе, ёсць папярэдняя інфармацыя пра некалькі трапленняў ракет і КАБаў. Ёсць папярэднія дадзеныя пра пацярпелых. У Аснавянскім раёне зафіксавана траплянне ў шматпавярховы жылы дом. Ёсць пажар», — дадаў Ігар Церахаў.

У жылым доме ў цэнтры горада гараць кватэры з 6-га па 9-ы паверх. Паводле папярэдняй інфармацыі, пад заваламі ў кватэрах знаходзяцца людзі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?3

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Індыя будзе купляць нафту ў Расіі не зважаючы на папярэджанні Трампа7

Ціханоўская ўразіла Мелказёрава адказам на пытанне, калі апошні раз была шчаслівая7

Хто б яшчэ з паказной радасцю пагадзіўся з прыніжальным выпраўленнем? Толькі Лукашэнка15

«Знайсці нумар у гатэлі можна і за 8 рублёў». Беларус адправіўся ў суперэканомнае падарожжа па краіне2

У Барселоне бацькі пакінулі 10-гадовае дзіця ў аэрапорце, каб не прапалі квіткі і адпачынак15

Трамп заявіў пра гатоўнасць ЗША да ядзернага канфлікту з Расіяй10

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі13

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?3

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць