Культура44

Спявачка IOWA выступіла ў дзіўным касцюме і абурыла праваслаўных

Ураджэнка Беларусі Кацярына Іванчыкава прыехала на канцэрт у Вялікі Ноўгарад з нестандартнай сукенкай. За выбар адзення яе моцна раскрытыкавалі.

IOWA на канцэрце ў Вялікім Ноўгарадзе. Скрыншот з відэа

Выступ спявачкі быў прысвечаны Дню абароны дзяцей і праходзіў у расійскім Вялікім Ноўгарадзе.

Кацярына Іванчыкава апранула на сябе паўпразрыстую сукенку незвычайнай формы. Карыстальнікі твітара параўналі вобраз з мужчынскімі геніталіямі.

Генеральны дырэктар расійскага праваслаўнага тэлеканала «Спас» і прапагандыст Барыс Карчэўнікаў таксама абураўся, што касцюм спявачкі нагадваў мужчынскія геніталіі, а вобразы танцорак асацыяваліся са стрыптызам. Найбольш Карчэўнікаву не спадабалася тое, што выступ быў паблізу святых мошчаў, цудатворных абразоў і помніка 1000-годдзя Русі.

Сукенку распрацаваў расійскі брэнд, піша «Камсамольская праўда».

«Гэтая капсульная калекцыя літаральна і фігуральна здымае пакровы ўспрымання. З дапамогай модульных латэксных канструкцый і ўставак з футра аўтар пераасэнсоўвае «Барбарэла» адначасова як музу і як аб'ект крытыкі.

Візуальная мова нагадвае глянцавы эратызм культавага навукова-фантастычнага фільма 1968 года, але тут стылізацыя ператвараецца ў рэзкі каментар на тэму камерцыялізацыі жаночых цел», — патлумачыла кампанія, назву якой выданне не ўдакладняе.

Сама артыстка адмовілася каментаваць сітуацыю.

Каментары4

  • Лена Галавач
    03.06.2025
    ПЛАГIЯТ!
  • Валенты
    04.06.2025
    Як па мне, гэта супер крута - паказаць болт на канцэрце!!
  • Наіўняк
    04.06.2025
    Дык дзень дзяцей адзначалі. Яны не ведаюць адкуль дзеці бяруцца? І як яны сабраліся павышаць нараджальнасць з такім узроўнем адукацыі?

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць